Карэспандэнт: “Што трэба было б зрабіць ці памяняць, каб грамадзяне Беларусі сапраўды маглі без праблемаў, безь перашкодаў выяжджаць за мяжу?”
Спадар: “Канечне, трэба адмяніць штамп у пашпарце, ён не патрэбны, гэта парушэньне правоў чалавека. А каб чалавек нармальна езьдзіў, трэба каб Рэспубліка Беларусь хаця б уваходзіла ў Шэнгенскую зону”.
Малады спадар: “Вы ведаеце, адмена штампу спросьціць выезд за мяжу, але ўзьнікаюць іншыя складанасьці ў зьвязку з уступленьнем нашых блізкіх суседзяў у Шэнгенскую зону. Цяпер трэба працаваць над гэтым пытаньнем, каб неяк зьменшыць кошт візаў, каб палегчыць візавы рэжым”.
Малады спадар: “Я думаю, што гэта ніяк не палегчыць выезду за мяжу, таму што галоўная праблема ня ў штампе ў пашпарце, а ў тым, як візы выдаюць у замежных амбасадах”.
Маладзён: “Што ёсьць гэты штамп у пашпарце, што яго няма, усё роўна застаюцца іншыя пытаньні: візы, а таксама праверка перад выездам грамадзяніна за мяжу”.
Сталы спадар: “У ідэале патрэбны свабодны візавы рэжым з усімі краінамі. Сам штамп у пашпарце — ён чыстая фармальнасьць. Будзе штамп, ня будзе штампу, так і так чалавек будзе не зусім вольны ў пытаньні перасячэньня мяжы”.
Малады спадар: “Нічога асабліва ад гэтага ня зьменіцца, проста штампы не маглі адмяніць таму, што гэта вялікі прыбытак у бюджэт”.
Студэнт: “Я ня ведаю, ці дасьць што адмена штампу ў пашпарце. Нашая краіна так і так закрытая, жалезная заслона ў нас усё роўна застаецца. Таму сёньня беларусы ня маюць свабоднага выезду за мяжу, гэта не для нас, я вось так мяркую”.
Маладзён: “Трыццаць тысяч рублёў за штамп нічога не вырашаюць кардынальна, паколькі Беларусь як была краінай трэцяга сьвету, на мой погляд, так і застанецца гэтай краінай”.
Ягоны сябра: “Мне здаецца, у нас заўсёды будуць праблемы з выездам за мяжу. Бо такія праблемы маюць самі нашы ўлады, якія гавораць, што яны заўсёды з народам, як гэта кажа наш прэзыдэнт пастаянна, таму вось яны й хочуць, каб у нас былі такія ж праблемы, як у іх. І таму нічога ня зьменіцца ў лепшы бок, мяркую”.
Спадар: “Пасьля Новага году невядома што яшчэ будзе. Нам нібыта адменяць гэтыя штампы, але складанасьць галоўная на сёньняшні момант — атрыманьне візаў. Ужо ўсе жартуюць, што Беларусь — гэта востраў ва Ўсходняй Эўропе.
Мы жывем у замкнёнай прасторы. Сама дзяржава вядзе да таго, каб беларусы нікуды не выяжджалі, нічога ня бачылі й нічога не хацелі, апроч як глядзець па тэлевізары БТ і чытаць “Советскую Белоруссию”. Усё да таго ідзе”.