Гэтак Аляксандар Лукашэнка ахарактарызаваў паводзіны апазыцыі пасьля тэрарыстычнай атакі ў менскім мэтро. Але хто насамрэч робіць палітычны бізнэс на крыві нявінных ахвяраў?
Афіцыйныя мэдыі запоўненыя праклёнамі і абвінавачваньнямі на адрас апазыцыі, сам прэзыдэнт пасьля таго, як абвясьціў, што злачынства раскрытае і выканаўцы затрыманыя, загадаў дапытаць па справе апазыцыянэраў. Ці затрымалі сапраўдных злачынцаў – у гэтым застаюцца пэўныя пытаньні, аднак характар менавіта афіцыйнай вэрсіі, здаецца, цалкам выбівае падмурак з антыапазыцыйных інсінуацыяў – калі сапраўды вар'ят-адзіночка, дык якія ў яго могуць быць замоўнікі ці натхняльнікі?
Але ў штатных прапагандыстаў іншая, перакручаная лёгіка, імкненьне цынічна скарыстаць агульную нацыянальную трагедыю ў палітычных мэтах. Не гаворыцца наўпрост, што апазыцыя зрабіла выбух, але наводзіцца, як той казаў, цень на пляцень – пачынаюць з тэракту, а потым аблайваюць апазыцыю, каб у людзей простых, недасьведчаных у хітрыках прапаганды, замацавалася ўстойлівая сувязь – тэрор і апазыцыя, маўляў, яны не яны, але штосьці відаць там было.
Дзеля аб'ектыўнасьці варта сказаць, што хаця арганізаваная апазыцыя – партыі, рухі, палітыкі – нікога ні ў чым не абвінавачвала, але ў Інтэрнэце вэрсія пра тое, што да тэракту датычная ўлада, сапраўды была надзвычай папулярная. Уладу гэта надзвычай абурыла, але ёй бы задумацца, чаму гэтая вэрсія такая папулярная ў пэўных колах. Хіба не сама ўлада сваімі дзеяньнямі спараджае раскол у грамадзтве, хіба яна не пераступае межы, прынцыпы грамадзянскага міру? Ці не таму, што яна не вагаючыся пераступае межы цывілізаванай палітыкі, яе падазраюць у гатовасьці і здольнасьці пераступіць любыя чалавечыя межы?
Сьледзтва кажа, што затрыманаму прыносілі задавальненьне пакуты людзей. Калі і сапраўды гэта маньяк-адзіночка, то мяркую, што за суткі ад выбуху да яго затрыманьня ён мог атрымаць дадатковую асалоду ад таго, як сур'ёзныя, разумныя людзі, якія прэтэндуюць на тое, каб быць элітай нацыі, тузалі ў інфармацыйнай прасторы адзін аднаго: гэта вы забілі!- Не, гэта вы забілі, больш і няма каму!
І ўзьнікае сумнае пытаньне: ці ён – адзіны вар'ят, хто ўзарваў бомбу ў менскім мэтро?
Your browser doesn’t support HTML5