На адну лаву пасудных у судзе Ленінскага раёну Менску сядуць Вус, Статкевіч, Пазьняк, Класкоўскі, Квяткевіч, Грыбко і Буланаў. Працэс пройдзе ў самы бліжэйшы час.
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".
У адзін працэс аб'яднаныя крымінальныя справы абвінавачваных у масавых беспарадках кандыдатаў у прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса, Мікалая Статкевіча, удзельнікаў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня 2010 году Андрэя Пазьняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбко і Змітра Буланава.
Дакладная дата пакуль не прызначаная, аднак вядома, што судовы працэс будзе весьці Людміла Грачова.
Некалькі дзён таму пракуратура Менску перадала ў Менскі гарадзкі суд для вызначэньня тэрытарыяльнай падсуднасьці крымінальную справу ў дачыненьні да Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца і Ірыны Халіп.
Усіх траіх вінавацяць па частцы 1, арт. 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".