Куды рухаецца Беларусь на працягу апошніх месяцаў? Многія лідэры і актывісты апазыцыі застаюцца ў турме альбо пад хатнім арыштам, любое грамадзкае незадавальненьне тут жа спыняецца з дапамогай міліцэйскіх дубінак і цкаваньня спэцслужбаў. Але ці забясьпечыла гэтым сабе ўлада далейшае шматгадовае бесклапотнае існаваньне? І як да новых умоваў прыстасоўваецца шматкроць прарэджаная і запалоханая апазыцыя?
На гэтую тэму — значная частка нашай пошты. Пачну сёньняшнюю размову зь ліста апазыцыйнага актывіста Юрыя Кутузава са Смаргоні. Разважаючы пра цяперашняе становішча ў асяродзьдзі апанэнтаў улады, ён піша:
«Абурае стан дачыненьняў паміж суб’ектамі апазыцыі. У такі напружаны час, калі як ніколі патрэбная зладжаная сумесная праца, яны ня здолелі аб’яднацца нават дзеля супольнай акцыі на 25 сакавіка. Як жа трэба было пастарацца, каб скамячыць, сапсаваць самім сабе такі сьвяты дзень. Апошнім часам нават непрыемна слухаць нашых гора-лідэраў падчас іхных дэбатаў. Кожны лічыць сябе самым разумным, і ніхто ня хоча слухаць іншага».
Далей у сваім лісьце на «Свабоду» Юры Кутузаў выказваецца наконт магчымасьці перамоваў апазыцыі з уладай. Яшчэ адна цытата:
«Пакуль ня будуць адпушчаныя са скасаваньнем усіх абвінавачаньняў і выплатай кампэнсацый усе арыштаваныя за Плошчу, ня можа быць і гаворкі пра якія-колечы стасункі. Асабіста я лічу: нават калі гэтыя ўмовы будуць выкананыя, гаварыць аб прызнаньні гэтай улады і гэтага прэзыдэнта — дачасна.
Між тым зараз і нашыя, і заходнія палітыкі патрабуюць толькі вызваленьня палітвязьняў. І ўжо нешта нічога не чуваць пра непрызнаньне апошніх псэўдавыбараў і неадкладнае правядзеньне новых выбараў паводле дэмакратычных стандартаў. Некаторыя пачалі абмяркоўваць фармат удзелу ў будучых „палатачных“ выбарах. Што ж гэта такое атрымліваецца, панове? Пашумелі, палаяліся — а ў выніку зноў з усім зьмірыліся?Ён будзе па-ранейшаму цараваць, напляваўшы на ўсе пратэсты, а пацярпелая чарговую паразу апазыцыя, як кажуць у нас у Смаргоні, скрывіўшы вуха, зноў будзе выпрацоўваць новы плян дзеяньняў?
Зразумела, што не Эўропа і не ЗША прывядуць нас да зьменаў. Але ж іхныя ўплыў і рэакцыя вельмі важныя.
…Шкада часу, які мы так бяздарна марнуем. Крыўдна і трывожна. Я, як і большасьць шараговых сяброў апазыцыйных партыяў — не прафэсійны палітык, не аналітык і не магу даць нашым лідэрам нейкі цудадзейны рэцэпт ажыўленьня і аб’яднаньня. Але бачу і разумею: ня ўсё ладна ў нашым асяродзьдзі. Мяне нават усё часьцей наведвае думка: а ці не адмыслова гэта сплянаваны, прадуманы і разумна кіраваны аднекуль звонку працэс (звонку — ня значыць абавязкова з-за мяжы)? Калі гэта так, то лялечнік можа быць задаволены вынікамі. Зразумела, што гэта — крайнасьць. І вельмі не хацелася б, каб выявілася, што гэта — праўда».
Палітыкі, якія цярпяць цяжкія паразы, часта схільныя шукаць вонкавыя прычыны сваіх няўдач. Адметна, напрыклад, што амаль усе арабскія дыктатары, якія дзесяцігодзьдзі гвалтам утрымлівалі ў сваіх краінах аднаасобную ўладу, не дапускаючы ніякага іншадумства, цяпер, калі ў іхных краінах выбухнулі рэвалюцыі, адзін за адным заяўляюць пра падкопы замежных краін, пра змовы супраць іх, ніці якіх, маўляў, цягнуцца на Захад. Гэтак жа часта тлумачаць правалы ўласнай унутранай і вонкавай палітыкі беларускія ўлады.
Крыху дзіўна чуць, што нейкімі вонкавымі ўплывамі і змовамі спрабуюць апраўдаць свае няўдачы і некаторыя апазыцыйныя палітыкі. Тлумачэньні такія, спадар Юры, простыя і зручныя, але з рэальнасьцю маюць мала агульнага. Калі на градах суцэльны няўрод, калі бульба не расьце, а гуркі пасохлі, дык карані праблем, відавочна, варта шукаць ва ўласных агранамічных здольнасьцях, а не ў гародзе суседа.
Уласны погляд на тое, як людзі могуць і павінны выказваць сваю грамадзянскую пазыцыю ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, у нашага слухача Сьцяпана Коснага зь Менску. У сваім лісьце на «Свабоду» ён піша:
«Я — беларус, мне ўжо восьмы дзясятак. Баліць душа, калі бачу, як улада ў зародку зьнішчае парасткі свабоды і дэмакратыі ў краіне. „Напарстачныя“ выбары я катэгарычна ігнарую. Лічу, што ўдзел у несумленных выбарчых гульнях — гэта патураньне ўладзе ў яе абдурваньні народа і міжнароднай супольнасьці.
Даўно думаю пра тое, які грамадзянскі пратэст мог бы прынесьці плён у цяперашняй сытуацыі. Прыйшоў да высновы пра неабходнасьць арганізацыі ў краіне Ўсебеларускай бестэрміновай штотыднёвай акцыі пад умоўнай назвай „Сьвятло ў вакне“. Грамадзяне, ня згодныя зь дзейнай уладай, павінны ў пэўны дзень тыдня ў пэўны час выключаць сьвятло ва ўсіх вокнах сваёй кватэры.
Гэтая акцыя дапамагла б у рамках прававога поля вырашыць шэраг грамадзка значных задач. Напрыклад, выхоўваць у насельніцтва актыўную грамадзянскую пазыцыю, ведаць рэальную карціну грамадзкіх настрояў у краіне».
Падобную акцыю, спадар Сьцяпан, апазыцыя ўжо спрабавала праводзіць некалькі гадоў таму. Усім, хто салідарны з палітвязьнямі, прапаноўвалася паставіць на падаконьнік у пэўны вечаровы час запаленую сьвечку. Нельга сказаць, што гэтая акцыя была бясплённай, але і сьцьвярджаць, што яна набыла агульнанацыянальныя маштабы, цяжка. На тое ёсьць шмат прычынаў. Ці гатовая значная частка грамадзтва падтрымаць такую ініцыятыву? І ці ёсьць у ініцыятараў магчымасьці дзеля таго, каб інфармаваць пра яе людзей і пераканаць, што яна неабходная? Без станоўчых адказаў на гэтыя пытаньні праект наўрад ці магчыма рэалізаваць.
На працягу апошніх некалькіх тыдняў у Беларусі рэзка зьмянілася эканамічная сытуацыя. У тым, што гэта за зьмены і як яны адбіваюцца на ўзроўні жыцьця, беларускія грамадзяне штодня пераконваюцца, назіраючы за цэньнікамі ў крамах і стоячы ў чэргах ля абменных пунктаў, каб памяняць свае рублі на што-небудзь больш надзейнае і стабільнае.
На гэтую тэму напісаў нам у сваім чарговым лісьце даўні сябар «Свабоды» Кастусь Сырэль з Ушачаў.
«Сустрэў учора аднаго свайго знаёмага, зь якім даволі даўно ня бачыўся. Слова за слова — пайшла гаворка пра жыцьцё-быцьцё, — піша слухач. — Пра тое, што цэны быццам з ланцуга сарваліся. І нібыта на мінулым тыдні ў суседнім райцэнтры Глыбокае прайшла чутка, што ў нашым мястэчку абодва банкі бітком набітыя далярамі. Зразумелая справа, некаторыя глыбачане неадкладна кінуліся на Ўшаччыну іх купляць (марна спадзяваліся!). Што прайшла яшчэ адна чутка, быццам цукар будзе па дзевяць тысяч за кіляграм, і таму салодкі вуглявод умомант растварыўся. Што з прыватных крамаў зьнік у невядомым кірунку алей і што сьледам за алеем той самы лёс напаткаў і муку. Што ў Полацку даляраў навалам, бяры хоць дзесяць тысяч. У валютчыкаў. Па тры шэсьцьсот.
Зразумелая справа, паўсталі адвечныя пытаньні: хто вінаваты і што рабіць? Цягам узьніклай спрэчкі мой знаёмец, узьняўшы вочы ў неба, пакорліва прамовіў: „Усякая ўлада ад Бога!“.Тады я спытаўся ў яго: калі зыходзіць з нашай гутаркі, то якую боскую кару яму больш нагадвае наша ўлада па моцы разбуральнага дзеяньня — землятрус, цунамі ці вывяржэньне вулькану?
Тое самае выказваньне наконт узаемаадносін улады з Богам і акурат тымі самымі словамі я апошнім часам двойчы ці тройчы чуў у тэлефанаваньнях радыёслухачоў на „Свабоду“: „Усякая ўлада ад Бога“.
…Нам часам цяжка спасьцігнуць боскія мэты. Магчыма, лукашэнкаўская ўлада пасланая нам як боская кара ці як выпрабаваньне на трываласьць — гэта нікому не вядома. Гэтаксама як пасланыя нам Чарнобыль, татальнае п’янства, заўчасныя недарэчныя сьмерці тысяч грамадзян, тысячы кінутых дзяцей пры жывых татах і матулях, небывалы ўзровень суіцыдаў ды многія іншыя беды. Але калі гэта кара, то за што? Адказу ў мяне, на жаль, няма…».
У біблейскіх пастулятаў шмат тлумачэньняў і інтэрпрэтацый, спадар Кастусь. А гісторыя чалавецтва такая багатая, што дае шмат аргумэнтаў на карысьць любой трактоўкі. Вось, напрыклад, амэрыканцы (людзі, як вядома, у асноўным з глыбокай пашанай да Божых запаветаў) напрыканцы 18-га стагодзьдзя рашуча выгналі са сваёй краіны брытанскую каралеўскую адміністрацыю зь ейнымі войскамі, абвясьцілі незалежнасьць і дэмакратыю. Ці быў Гасподзь супраць гэтай рэвалюцыі? Мяркуючы па тым, што за наступныя два стагодзьдзі амэрыканцы стварылі самую магутную дзяржаву сьвету — дык якраз наадварот. Зноў жа, тая ўлада, якая ўсталявалася замест зрынутай — яна ж таксама ад Бога?
І апошні ў сёньняшнім аглядзе ліст — на тэму, якая хвалюе многіх нашых слухачоў сталага веку: пра несправядлівую сыстэму налічэньня працоўных пэнсіяў, якая дзейнічае ў сёньняшняй Беларусі. Дзьмітры Аніска з Маладэчна ў сваім лісьце на «Свабоду» з гэтай нагоды піша:
«Апазыцыйныя лідэры павінны ісьці да людзей, расказваць ім усю праўду пра тое, што адбываецца ў краіне. Рабочаму люду трэба тлумачыць, дзеля чаго яго загналі ў кантрактную сыстэму. А большасьці пэнсіянэраў (былым рабочым, інжынэрам, настаўнікам, калгасьнікам, мэдыкам) — расплюшчыць вочы на несправядлівую сыстэму налічэньня пэнсіяў.
Перад апошнімі выбарамі ля выбарчага пікету Саньнікава я неяк разгаварыўся з адной пэнсіянэркай. Пытаюся: «За каго будзеце галасаваць?» — «За Лукашэнку»,— адказвае. — «Ён жа нам пэнсіі дае».
Я паспрабаваў давесьці, што Лукашэнка не дае, а наадварот — адбірае значную частку пэнсіі, якую згодна з законам павінна выплочваць дзяржава ўсім у залежнасьці ад працоўнага стажу і пералічэньняў у пэнсійны фонд. Гэта Лукашэнка сваім указам ад 9 верасьня ’97-га году распарадзіўся ўсім дзяржаўным службоўцам (чыноўнікам, мытнікам, міліцыянтам, вайскоўцам) налічваць пэнсію ў паўтара-два разы вышэйшую ў параўнаньні з намі, простымі сьмяротнымі — пры аднолькавым працоўным стажы і каэфіцыенце заробку. Людзі адпрацавалі аднолькавую колькасьць гадоў, пералічвалі ў пэнсійны фонд аднолькавыя сумы — а пэнсіі ў аднаго — 500 тысяч, а ў другога — мільён. Толькі таму, што адзін сядзеў у мяккім крэсьле ў міністэрстве, а другі — стаяў са скальпэлем, лячыў людзей… На тэму гэтай несправядлівасьці ў 2006-м годзе ў «Народнай волі» быў надрукаваны адкрыты ліст у Канстытуцыйны суд за подпісамі трох дзясяткаў пэнсіянэраў. Але адказу ад улады мы не дачакаліся».
Сапраўды, гэта — адна з тых тэмаў, якую ўлада старанна замоўчвае і абыходзіць, а апазыцыя не надае ёй прыкметнай увагі. Хоць насамрэч мільёны звычайных беларускіх пэнсіянэраў, якія, у адрозьненьне ад былых чыноўнікаў, ня маюць прывілеяў, гэтая кепска прыхаваная несправядлівасьць у налічэньні пэнсіяў турбуе і абурае нашмат больш, чым любыя палітычныя супярэчнасьці і скандалы.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». Пішыце нам, адрас ранейшы: 220005, Менск-5, паштовая скрынка 111.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by
«Абурае стан дачыненьняў паміж суб’ектамі апазыцыі. У такі напружаны час, калі як ніколі патрэбная зладжаная сумесная праца, яны ня здолелі аб’яднацца нават дзеля супольнай акцыі на 25 сакавіка. Як жа трэба было пастарацца, каб скамячыць, сапсаваць самім сабе такі сьвяты дзень. Апошнім часам нават непрыемна слухаць нашых гора-лідэраў падчас іхных дэбатаў. Кожны лічыць сябе самым разумным, і ніхто ня хоча слухаць іншага».
Далей у сваім лісьце на «Свабоду» Юры Кутузаў выказваецца наконт магчымасьці перамоваў апазыцыі з уладай. Яшчэ адна цытата:
«Пакуль ня будуць адпушчаныя са скасаваньнем усіх абвінавачаньняў і выплатай кампэнсацый усе арыштаваныя за Плошчу, ня можа быць і гаворкі пра якія-колечы стасункі. Асабіста я лічу: нават калі гэтыя ўмовы будуць выкананыя, гаварыць аб прызнаньні гэтай улады і гэтага прэзыдэнта — дачасна.
Між тым зараз і нашыя, і заходнія палітыкі патрабуюць толькі вызваленьня палітвязьняў. І ўжо нешта нічога не чуваць пра непрызнаньне апошніх псэўдавыбараў і неадкладнае правядзеньне новых выбараў паводле дэмакратычных стандартаў. Некаторыя пачалі абмяркоўваць фармат удзелу ў будучых „палатачных“ выбарах. Што ж гэта такое атрымліваецца, панове? Пашумелі, палаяліся — а ў выніку зноў з усім зьмірыліся?
Што ж гэта такое атрымліваецца, панове? Пашумелі, палаяліся — а ў выніку зноў з усім зьмірыліся?
Зразумела, што не Эўропа і не ЗША прывядуць нас да зьменаў. Але ж іхныя ўплыў і рэакцыя вельмі важныя.
…Шкада часу, які мы так бяздарна марнуем. Крыўдна і трывожна. Я, як і большасьць шараговых сяброў апазыцыйных партыяў — не прафэсійны палітык, не аналітык і не магу даць нашым лідэрам нейкі цудадзейны рэцэпт ажыўленьня і аб’яднаньня. Але бачу і разумею: ня ўсё ладна ў нашым асяродзьдзі. Мяне нават усё часьцей наведвае думка: а ці не адмыслова гэта сплянаваны, прадуманы і разумна кіраваны аднекуль звонку працэс (звонку — ня значыць абавязкова з-за мяжы)? Калі гэта так, то лялечнік можа быць задаволены вынікамі. Зразумела, што гэта — крайнасьць. І вельмі не хацелася б, каб выявілася, што гэта — праўда».
Палітыкі, якія цярпяць цяжкія паразы, часта схільныя шукаць вонкавыя прычыны сваіх няўдач. Адметна, напрыклад, што амаль усе арабскія дыктатары, якія дзесяцігодзьдзі гвалтам утрымлівалі ў сваіх краінах аднаасобную ўладу, не дапускаючы ніякага іншадумства, цяпер, калі ў іхных краінах выбухнулі рэвалюцыі, адзін за адным заяўляюць пра падкопы замежных краін, пра змовы супраць іх, ніці якіх, маўляў, цягнуцца на Захад. Гэтак жа часта тлумачаць правалы ўласнай унутранай і вонкавай палітыкі беларускія ўлады.
Крыху дзіўна чуць, што нейкімі вонкавымі ўплывамі і змовамі спрабуюць апраўдаць свае няўдачы і некаторыя апазыцыйныя палітыкі. Тлумачэньні такія, спадар Юры, простыя і зручныя, але з рэальнасьцю маюць мала агульнага. Калі на градах суцэльны няўрод, калі бульба не расьце, а гуркі пасохлі, дык карані праблем, відавочна, варта шукаць ва ўласных агранамічных здольнасьцях, а не ў гародзе суседа.
Уласны погляд на тое, як людзі могуць і павінны выказваць сваю грамадзянскую пазыцыю ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, у нашага слухача Сьцяпана Коснага зь Менску. У сваім лісьце на «Свабоду» ён піша:
«Я — беларус, мне ўжо восьмы дзясятак. Баліць душа, калі бачу, як улада ў зародку зьнішчае парасткі свабоды і дэмакратыі ў краіне. „Напарстачныя“ выбары я катэгарычна ігнарую. Лічу, што ўдзел у несумленных выбарчых гульнях — гэта патураньне ўладзе ў яе абдурваньні народа і міжнароднай супольнасьці.
Даўно думаю пра тое, які грамадзянскі пратэст мог бы прынесьці плён у цяперашняй сытуацыі. Прыйшоў да высновы пра неабходнасьць арганізацыі ў краіне Ўсебеларускай бестэрміновай штотыднёвай акцыі пад умоўнай назвай „Сьвятло ў вакне“. Грамадзяне, ня згодныя зь дзейнай уладай, павінны ў пэўны дзень тыдня ў пэўны час выключаць сьвятло ва ўсіх вокнах сваёй кватэры.
Грамадзяне, ня згодныя зь дзейнай уладай, павінны ў пэўны дзень тыдня ў пэўны час выключаць сьвятло ва ўсіх вокнах сваёй кватэры.
Гэтая акцыя дапамагла б у рамках прававога поля вырашыць шэраг грамадзка значных задач. Напрыклад, выхоўваць у насельніцтва актыўную грамадзянскую пазыцыю, ведаць рэальную карціну грамадзкіх настрояў у краіне».
Падобную акцыю, спадар Сьцяпан, апазыцыя ўжо спрабавала праводзіць некалькі гадоў таму. Усім, хто салідарны з палітвязьнямі, прапаноўвалася паставіць на падаконьнік у пэўны вечаровы час запаленую сьвечку. Нельга сказаць, што гэтая акцыя была бясплённай, але і сьцьвярджаць, што яна набыла агульнанацыянальныя маштабы, цяжка. На тое ёсьць шмат прычынаў. Ці гатовая значная частка грамадзтва падтрымаць такую ініцыятыву? І ці ёсьць у ініцыятараў магчымасьці дзеля таго, каб інфармаваць пра яе людзей і пераканаць, што яна неабходная? Без станоўчых адказаў на гэтыя пытаньні праект наўрад ці магчыма рэалізаваць.
На працягу апошніх некалькіх тыдняў у Беларусі рэзка зьмянілася эканамічная сытуацыя. У тым, што гэта за зьмены і як яны адбіваюцца на ўзроўні жыцьця, беларускія грамадзяне штодня пераконваюцца, назіраючы за цэньнікамі ў крамах і стоячы ў чэргах ля абменных пунктаў, каб памяняць свае рублі на што-небудзь больш надзейнае і стабільнае.
На гэтую тэму напісаў нам у сваім чарговым лісьце даўні сябар «Свабоды» Кастусь Сырэль з Ушачаў.
«Сустрэў учора аднаго свайго знаёмага, зь якім даволі даўно ня бачыўся. Слова за слова — пайшла гаворка пра жыцьцё-быцьцё, — піша слухач. — Пра тое, што цэны быццам з ланцуга сарваліся. І нібыта на мінулым тыдні ў суседнім райцэнтры Глыбокае прайшла чутка, што ў нашым мястэчку абодва банкі бітком набітыя далярамі. Зразумелая справа, некаторыя глыбачане неадкладна кінуліся на Ўшаччыну іх купляць (марна спадзяваліся!). Што прайшла яшчэ адна чутка, быццам цукар будзе па дзевяць тысяч за кіляграм, і таму салодкі вуглявод умомант растварыўся. Што з прыватных крамаў зьнік у невядомым кірунку алей і што сьледам за алеем той самы лёс напаткаў і муку. Што ў Полацку даляраў навалам, бяры хоць дзесяць тысяч. У валютчыкаў. Па тры шэсьцьсот.
Зразумелая справа, паўсталі адвечныя пытаньні: хто вінаваты і што рабіць? Цягам узьніклай спрэчкі мой знаёмец, узьняўшы вочы ў неба, пакорліва прамовіў: „Усякая ўлада ад Бога!“.
Калі зыходзіць з нашай гутаркі, то якую боскую кару яму больш нагадвае наша ўлада па моцы разбуральнага дзеяньня — землятрус, цунамі ці вывяржэньне вулькану?