Я першы гатовы павіншаваць беларускіх чэкістаў з бліскучай апэрацыяй затрыманьня віноўнікаў тэракту 11 красавіка. Тым больш, што два дні таму на гэтым самым сайце я публічна ўсумніўся ў тым, ці ўмеюць яны арыштоўваць тэрарыстаў. Але пасьля прачытаньня выказваньняў прэзыдэнта з нагоды гэтай апэрацыі, у мяне ўзьнікла некалькі “але”. Не магу пра гэтыя “але” не сказаць уголас.
І яшчэ крыху пачакаю зь віншаваньнямі.
Па-першае, як вынікае са сказанага кіраўніком дзяржавы, затрыманыя прызналіся ня толькі ў тэракце ў мэтро, але і ў тэрактах на Дзень незалежнасьці ў Менску ў ліпені 2008 і ў Віцебску ў верасьні 2005. Значыць, у наяўнасьці не адна ўдача, а тры.
Для беларускага суду, зразумела, прызнаньня зусім дастаткова, каб паслаць чалавека ў камэру сьмяротнікаў. Але ёсьць на сьвеце і суды, у якіх прызнаньне ў зьдзяйсьненьні злачынства абсалютна недастатковае, каб вынесьці прысуд. Патрабуюцца неабвержныя доказы. Бо, як той казаў, прызнацца ва ўчыненым злачынстве можа і чалавек зусім невінаваты. У якога, напрыклад, з мазгамі ня ўсё ў парадку. Або якому ніякай клёпкі не бракуе, але якому, прабачце за невэрсальскі стыль, уставілі паяльнік у задні праход і ўключылі яго ў разэтку. У такім выпадку і ў стрэлах па адным такім аўтамабілі пад Лёзнам у 1994 можна прызнацца.
Па-другое, калі цяпер сьледчыя змаглі вылічыць тэрарыстаў з мэтро ўсяго за суткі, не выходзячы з кабінэтаў, дык чаму згаданыя тэракты ў 2005 і 2008 заставаліся нераскрытымі ажно дасюль? Што, тады нельга было сядзець у кабінэтах і варушыць мазгамі? Я, канешне, здагадваюся, што цяпер, у 2011, у сьледчых быў сякі-такі відэаматэрыял для аналізу, а тады, у 2005 і 2008, ніякіх такіх матэрыялаў магло і не аказацца. Але гэта значыць, што ніякага тытанічнага мазгавога высілку сьледчых, пра які прэзыдэнт згадваў, і не спатрэбілася. Хапіла ўсяго зоркага вока.
Па-трэцяе, насьцярожвае ў прэзыдэнцкай справаздачы пра арышт меркаваных тэрарыстаў тое, што ў ёй у адну кучу звалена і ўсхваленьне мазгавога высілку сьледчых, і згадка пра крызіс на рынку харчоў і валюты, і ганьбаваньне хатняй “пятай калёны” ды замежных “пакутнікаў”, якія “скачуць на касьцях”, і пагрозы “ўсіх прыцягнуць і дапытаць”. Ды яшчэ намёк на тое, што беларускі народ падышоў да нейкай рысы ў сваім выжываньні і цяпер ужо гатовы “паводзіць сябе, як трэба”.
Ну, няхай мяне нехта пераканае, што гэта і ёсьць выказваньне кіраўніка дзяржавы, які адчувае задавальненьне і супакоенасьць ад таго, што праваахоўныя органы нэўтралізавалі віноўнікаў страшнага тэракту і што грамадзтву больш няма чаго баяцца, бо ўсё ўжо нармалёва і пад кантролем. Калі так, дык навошта “прыцягваць і дапытваць усіх”? Значыць, яшчэ больш вінаватыя ў тэракце, чым затрыманыя ўчора вечарам, усё яшчэ на волі?
“Уся гэтая балбатня, дэмакратызацыя, якая нам навязваецца, нічога ня мае супольнага з той сапраўднай дэмакратыяй, якая павінна быць і ёсьць ў краіне”, – сказаў прэзыдэнт у сувязі з выбухам на станцыі “Кастрычніцкая”.
Міжволі пачынаеш сумнявацца ў тым, што віноўнікі тэракту ў мэтро сядзяць у сьледчым ізалятары ў Менску, а не, прыкладам, ва ўтульным кабінэце ў Брусэлі ці нейкім іншым Страсбуры.