Намесьніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка пракамэнтавала канчатковае абвінавачаньне. Журналістка Натальля Радзіна патэлефанавала дадому. Асуджаны актывіст Мікіта Ліхавід так і не адмовіўся ад намеру правесьці галадоўку пратэсту. Кіраўніка штабу Андрэя Саньнікава Ўладзімера Кобеца пакуль не пачалі знаёміць са справай.
7 красавіка намесьніцу старшыні «Маладога фронту» Насту Палажанку выклікалі ў КДБ. Наста скончыла знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы і засьведчыла гэта сваім подпісам. Абвінавачваюць дзяўчыну ў арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо ва ўдзеле ў іх. Актывістка сваёй віны не прызнае. Наяўнасьць дзьвюх розных кваліфікацый адной падзеі Наста Палажанка лічыць паказальным фактам:
«Як можа быць, што на адной і той жа плошчы могуць адначасова адбывацца і масавыя беспарадкі і дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак?! Зараз праваабаронцы і адвакаты мусяць дамагацца апраўданьня асуджаных паводле артыкулу аб масавых беспарадках. Што да маёй справы, то сваёй віны я не прызнавала па артыкуле аб масавых беспарадках і не прызнаю зараз, па больш мяккім артыкуле».
Жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева Вольга ад карэспандэнта «Свабоды» даведалася пра тое, што выйшаў з СІЗА КДБ старшыня АГП Анатоль Лябедзька: «Добра. Можа, яшчэ каго выпусьцяць».
Уладзімеру і Вользе Някляевым забаронена карыстацца інтэрнэтам, а дзяржаўнае тэлебачаньне пра справы вязьняў турмы КДБ не паведамляе.
7 красавіка Ўладзімер Някляеў ужо шосты дзень запар знаёміўся са сваёй крымінальнай справай. «Настрой у яго бадзёры, трымаецца», — паведаміла пра мужа Вольга Някляева.
У канцы студзеня з турмы КДБ пад падпіску пра нявыезд быў вызвалены кіраўнік штабу Андрэя Саньнікава Ўладзімер Кобец. Як справы ў актывіста цяпер? Уладзімер Кобец паведаміў «Свабодзе», што за мінулы ад вызваленьня час яго не выклікалі на допыты, як і для азнаямленьня са справай:
«Могуць паклікаць у любы момант. Статус мой застаецца той жа — абвінавачаны, пад падпіскай пра нявыезд».
Рэдактарка сайту «Хартыя97» Натальля Радзіна пазваніла дамоў.
Маці журналісткі Надзея Радзіна: «Казала, што зь ёй усё нармальна, усё добра. Знаходзіцца ў лягеры для ўцекачоў. Зараз ідзе афармленьне яе дакумэнтаў. Празь некалькі дзён зноў пазвоніць».
У якой краіне Натальля Радзіна знайшла прытулак, яна пакуль не кажа. Паводле Надзеі Радзінай, КДБ зноў зацікавіўся іх сям’ёй. 6 красавіка супрацоўнікі КДБ правялі ў доме ператрус, у выніку якога забралі кампутар пляменьніка Натальлі.
Натальля Радзіна, якая жыла ў Кобрыне пад падпіскай пра нявыезд, зьбегла зь Беларусі 31 сакавіка.
7 красавіка ў турме на вуліцы Валадарскага адбылося спатканьне актывіста Руху «За свабоду» Мікіты Ліхавіда з маці. Алена Ліхавід паведаміла, што канчаткова ад намеру пайсьці на галадоўку пратэсту супроць прысуду Мікіта не адмовіўся:
«Сказаў, што будзе чакаць рашэньня касацыйнага суду, тады вырашыць». «Яшчэ ўсім перадае вялікае прывітаньне. Яму прыйшоў ліст ад невядомай дзяўчыны, якая вырашыла яго падтрымаць. Кароткі ліст падтрымкі, але ён вельмі ўдзячны. Ад Насты Палажанкі таксама атрымаў ліст і паштоўку. Усім вялікі дзякуй, усім прывітаньне».
Мікіту Ліхавіда пакаралі 3,5 гадамі зьняволеньня за удзел у масавай акцыі 19 сьнежня.
Актывіст штабу Ўладзімера Някляева Павал Вінаградаў азнаёміўся са справай, якая хутка трапіць у суд. Дзяўчына Паўла Сьвятлана кажа, што ён у лістах жартуе — «значыць, ня траціць прысутнасьці духу і спадзяецца хутка выйсьці».