Новая перадача сэрыі "Паштовая скрынка 111".
Эфір 6 красавіка 2011 году
У Беларусі зьявіліся чэргі ля абменных пунктаў валюты — з ахвотных памяняць рублі на даляры і эўра. А валюты ў банках няма. Такога відовішча беларускія грамадзяне ня бачылі з канца 90-х гадоў, і цяпер хто са зьдзіўленьнем, а хто з абурэньнем назіраюць за тым, як банкі, а ўсьлед за імі і ўся нацыянальная эканоміка вяртаюцца ў мінулае.
З аднаго зь лістоў на гэтую тэму і пачну сёньняшнюю размову. Вось што нам піша Алег Князевіч зь Менску:
"Беларуская эканоміка квітнела-квітнела — і, відаць, адцьвіла. Цяпер замест кветачак зьявіліся ягадкі.
Учора абышоў паўдзясятка абменьнікаў, каб купіць 50 даляраў. Знайшоў толькі ў адным, і не 50, а 15.
А ўвечары па тэлевізары галоўны банкір Пракаповіч супакойваў: ніякай дэвальвацыі ён не дапусьціць, валюта ёсьць і будзе, ня слухайце тых, хто разносіць панічныя чуткі. Добра, я іх ня слухаю і ня веру. Але чаму тады немагчыма купіць 50 даляраў? Дзе тая валюта, якая нібыта ёсьць?
У тое, што дэвальвацыі ня будзе, верыць, напэўна, толькі Пракаповіч. Ды ці верыць і ён? І дзеля чаго з апошніх сілаў рабіць выгляд, што ўсё цудоўна і ўсё пад кантролем, калі насамрэч усім усё зразумела і рубель коціцца пад адхон? Каму патрэбная гэтая імітацыя і хлусьня?".
Падчас апошняй выбарчай кампаніі беларускім грамадзянам было абяцана: да канца 2010 году сярэдні заробак — 500 даляраў, да канца 2015-га — тысяча. (Натуральна, у беларускіх рублях, паводле афіцыйнага курсу Нацбанку). І ў мінулым сьнежні, перад выбарамі, абяцаныя 500 даляраў, калі верыць афіцыйнай статыстыцы, сапраўды былі дасягнуты. Іншая справа — якім коштам. Ужо на пачатку году гэтая лічба пад уплывам інфляцыі істотна ўсохла. А калі зараз дэвальваваць рубель — як будзе выглядаць у вачах людзей улада, якая раздавала тыя абяцаньні? Іншая справа, што нерэальна нізкі валютны курс, які ўпарта трымае Нацбанк і па якім набыць у банках валюту практычна немагчыма — таксама немінуча адбіваецца на іміджы ўлады зусім пэўным чынам.
Аўтар наступнага ліста Лявон Лібэрта з Бабруйску, разважаючы пра вострыя эканамічныя праблемы, зь якімі сутыкнулася Беларусь, заклікае зьвярнуць увагу на дарагія і неэфэктыўныя праекты, якія фінансуюцца зь дзяржаўнага бюджэту. Слухач піша:
"Правільна робяць тыя краіны, якія разгарнулі барацьбу з паленьнем і п'янствам. Алькаголь і тытунь — сапраўдная эпідэмія для ўсяго чалавецтва. Але ж адначасова яна прыносіць вялізны прыбытак для дзяржаўных бюджэтаў. Атрымліваецца так: Міністэрства аховы здароўя папярэджвае, а Міністэрства гандлю падахвочвае ды рэклямуе. І тут, відаць, нічога ня зробіш. Але ў Беларусі ёсьць і яшчэ адна эпідэмія, небясьпечная для грамадзтва. Наша ўлада хранічна хворая на цяжкую форму лядова-палацавай залежнасьці. Трэба неадкладна забараніць будаўніцтва лядовых палацаў у вёсках і мястэчках. Бо ўсім жа зразумела, адкуль бяруцца грошы на гэтыя даражэзныя будоўлі — са сьціплых заробкаў працаўнікоў і мізэрных пэнсіяў старых... І гэта амаральна. Апраўдваюцца, што будуюць дзеля здароўя нацыі, а насамрэч цягнуць апошняе з кішэні пэнсіянэра ды інваліда, якому той палац — як сабаку пятая лапа. Ім бы хоць якую дадатковую капейку на лекі, на праезд у грамадзкім транспарце, на кавалак хлеба. Але якраз гэтую капейку ў іх адбіраюць, каб ператварыць у спартыўны лёд. Вось бы знайшоўся чалавек, які б прыдумаў, як спыніць гэтае бескарыснае будаўніцтва, якое вядзецца за кошт народу. Ён быў бы варты самай прэстыжнай прэміі".
Будаўніцтва лядовых палацаў у беларускіх райцэнтрах ужо шмат дзе спыненае, спадар Лявон. У некаторых рэгіёнах, якія раней прымушалі плянаваць такія будоўлі, ад яго давялося адмовіцца на стадыі праектаваньня. І не таму, што ўлада зьмяніла прыярытэты ці расчаравалася ў хакеі — зусім не. Проста на дарагія забавы больш няма грошай. Увогуле, маштабнае будаўніцтва лядовых палацаў дазваляюць сабе, як правіла, багатыя краіны — Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя, Швайцарыя. Было недарэчнасьцю, што ў гэтым пераліку раптам пачала фігураваць Беларусь. Ну, але быў такі пэрыяд на пачатку стагодзьдзя, калі зьявіліся звышпрыбыткі ад экспарту дарагіх нафтапрадуктаў, вырабленых з таннай расейскай нафты. Вось іх і ператварылі ў лядовыя палацы. Цяпер таннай нафты стала значна меней. Адразу зьніклі і так званы "беларускі эканамічны цуд", і грошы на дарагія забавы.
Наша слухачка Людміла Казлова зь вёскі Макараўцы Бераставіцкага раёну — вялікая прыхільніца дзейнай улады. Зьмест нашых праграмаў яна ўспрымае зь вялікім абурэньнем. А таму адрасавала на "Свабоду" шэраг папрокаў і абвінавачаньняў. Спадарыня Казлова піша:
"Чым больш вы спрабуеце ачарніць ды прынізіць Аляксандра Рыгоравіча, тым больш паказваеце свой уласны агідны твар. Часьцяком вас немагчыма слухаць бяз злосьці і абурэньня. Самі вы ня вартыя нават мезенца Аляксандра Рыгоравіча, а лезеце яго павучаць. І здыміце, калі ласка, пазыўныя — мэлёдыю песьні "Люблю наш край, старонку гэту..." Песьня — цудоўная, яна не для вас. Вы нікога ня любіце і марыце бачыць Беларусь не квітнеючай і незалежнай, а жабрацкай і расьціснутай. Такая "Свабода" нам не патрэбна".
А вы, спадарыня Казлова, усур'ёз лічыце, што любіць Беларусь мае права толькі той, хто любіць Аляксандра Рыгоравіча?
Што да мэлёдыі вядомай песьні на словы Канстанцыі Буйло. Яна і праўда прыгожая. Па ёй нашы слухачы пазнаюць хвалю Беларускай Свабоды на працягу ўжо больш як паўстагодзьдзя. І будуць чуць яе і надалей, бо "Свабода" ім патрэбная. Мяркую, спадарыня Казлова, што патрэбная яна і вам — інакш дзеля чаго, пераадольваючы злосьць і абурэньне, празь перашкоды ў эфіры вы шукаеце нашу хвалю?
Уласныя меркаваньні наконт некаторых праграм "Радыё Свабода" выказвае ў сваім лісьце Мікалай Корбут зь вёскі Міхалёва Бабруйскага раёну. Ён піша:
"Дакладна ведаю, што без праграмы "Жывая мова", якую вёў на "Свабодзе" Юрась Бушлякоў, у Беларусі было б на два студэнты ўнівэрсытэтаў меней. Толькі дзякуючы Радыё Свабода, якое слухалі па маёй падказцы, яны паступілі ў ВНУ. Калі магчыма, варта аднавіць гэтую праграму на радыё. Тым больш што цяпер нашы ўнукі, адрозна ад нас, маюць магчымасьць слухаць і чытаць "Свабоду" ў інтэрнэце.
Слухаю праграмы "Бацькі і дзеці", "Верш на Свабоду"... Цудоўна было б стварыць асобныя дыскі з запісамі гэтых перадач ды разаслаць па заяўках слухачоў накладной платай. Бясплатна ня трэба: мы павінны падтрымліваць сваё радыё.
І яшчэ пра адну актуальную для Беларусі праблему, што часта асьвятляецца на "Свабодзе" — будаўніцтва Астравецкай АЭС. Мы ўсе разам павінны прыкласьці намаганьні і сказаць "Не!" гэтаму самазабойчаму праекту. А інакш можа быць позна".
За добрыя словы і цікавыя прапановы дзякуй, спадар Мікалай. Дыскі з запісамі найбольш адметных перадач Радыё Свабода выпускае і плянуе выпускаць у будучыні. Але браць за іх плату мы не зьбіраемся. Усе нашы сябры, актыўныя слухачы і аўтары, якія дашлюць у рэдакцыю адпаведныя просьбы, па традыцыі атрымаюць гэтыя дыскі ад "Свабоды" ў якасьці падарунка.
Што да тэмы будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. У нашай пошце апошнім часам усё больш лістоў на гэтую тэму. Назіраючы за тым, якія драматычныя наступствы пасьля разбурэньня АЭС у Фукусіме перажывае Японія, згадваючы, што здарылася дваццаць пяць год таму ў Чарнобылі, людзі непакояцца і трывожацца. Ці будзе атамная электрастанцыя ў Астраўцы, якую ўпарта зьбіраецца будаваць беларуская ўлада, бясьпечнай? Асабліва ўлічваючы той факт, што праектаваць і будаваць яе будуць тыя ж расейскія інстытуты і арганізацыі, якія ў свой час стваралі Чарнобыльскую АЭС. Чаму ж беларуская ўлада, якая, апроч усяго іншага, ня мае грошай на дарагі і небясьпечны праект, так упарта настойвае на ім? Вось што думае з гэтай нагоды Ўладзімір Пятроўскі зь вёскі Жураўлёўка Гомельскага раёну. У сваім лісьце на "Свабоду" ён піша:
"Яшчэ нядаўна Лукашэнка казаў, што на тыя ўмовы, якія прапануе ў будаўніцтве АЭС расейскі бок, ён ніколі не пагодзіцца і знойдзе іншых партнэраў. А вось зараз, аказваецца, пагадзіўся. На маю думку, Лукашэнку турбуе зусім не энэргетыка, а штосьці іншае. Варта зьвярнуць увагу, як часта ў сваіх выступах ён шкадуе, што ў свой час зь Беларусі была выведзена ядзерная зброя. Відавочна, калі б у яго былі ядзерныя ракеты, зь ім бы зусім па-іншаму размаўлялі. І асабіста мяне турбуе, як бы ў выніку наша Беларусь не ператварылася ў другі Іран — толькі эўрапейскі. Можа, я ў чымсьці і памыляюся. Ну, але дай то Бог".
У сваім лісьце Ўладзімір Пятроўскі таксама наракае на якасьць прыёму нашых перадач. Яшчэ адна цытата зь ліста:
"Калі я слухаю "Свабоду", то ўспамінаю далёкія 60—70-я гады. Тады ў нас у вёсцы ў адной з хат быў прымач "Родина". І там вечарамі зьбіраліся мужчыны і слухалі "Голас Амэрыкі". Я ня ведаю, што там можна было пачуць праз жахлівы трэск і сьвіст. Але яны слухалі. Амаль гэтак жа слухаю вашы перадачы і я з дапамогай свайго прыймача "ВЭФ-214".
Вы кажаце, што зь пераходам на летнія хвалі якасьць прыёму палепшыцца. Але можаце на гэта не спадзявацца — лепей ня будзе. Спэцслужбы таксама перастрояць свае глушылкі".
Ня ведаю, спадар Уладзімір, ці сапраўды працягваецца глушэньне нашых праграм: дакладных пацьверджаных зьвестак пра гэта мы ня маем. Між тым фактам ёсьць тое, што праслухоўваньне кароткахвалевых перадач на фізычна і маральна састарэлых прымачах савецкай вытворчасьці робіцца ўсё больш праблематычным. А новых мадэляў такіх прымачоў айчынная радыёпрамысловасьць ужо амаль не выпускае: у продажы іх няма.
Якое тут выйсьце? У перадачы, што выйшла з эфір 23 сакавіка, я ўжо адказваў на падобнае пытаньне, зададзенае нашым слухачом Феліксам Варвашэвічам зь вёскі Макава Ганцавіцкага раёну. Варыянтаў тут два: альбо асвоіць кампутар і слухаць (а заадно і чытаць, і глядзець фота і відэа на нашым інтэрнэт-сайце), альбо набыць спадарожнікавую антэну і празь яе настроіцца на хвалю "Свабоды". Зразумела, што для многіх людзей сталага веку варыянт з кампутарам — даволі праблематычны. (Асабліва зважаючы на памер пэнсій у Беларусі). А вось спадарожнікавыя "талеркі" па сваіх коштах ужо ненашмат даражэйшыя за сучасныя радыёпрымачы.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма "Паштовая скрынка 111" выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by