Як паведамляе інтэрнэт-рэсурс “Беларускія навіны”, у Гданьску рыхтуецца да адкрыцьця ліцэй, дзе ўсе прадметы будуць выкладацца па-беларуску.
Клясы зь беларускай мовай навучаньня, якія адпавядаюць 8-11 клясам беларускай сярэдняй школы, пачнуць працу з 1 верасьня гэтага году. На пачатку будуць спалучацца формы стацыянарнага і хатняга навучаньня, у залежнасьці ад жаданьня бацькоў. У выніку вучні будуць атрымліваць адукацыю ў адпаведнасьці з прызнанымі ў Польшчы і Эўразьвязе стандартамі.
Ліцэй будзе існаваць за кошт польскага бюджэту, паведаміў Уладзімер Колас, заснавальнік Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, які быў закрыты ў 2003-м годзе і фактычна апынуўся ў падпольлі.
У Польшчы беларускамоўная адукацыя прадстаўленая даволі шырока, напрыклад, працуе катэдра беларусістыкі ў Варшаўскім унівэрсытэце. У гарадах Бельску і Гайнаўцы ёсьць два ліцэі і шэраг пачатковых школ, дзе беларуская мова вывучаецца як прадмет. Напрыклад, як асобны абавязковы прадмет мова вывучаецца ў гайнаўскім ліцэі і гімназіі, у ІІ-м агульнаадукацыйным ліцэі зь беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім. Паводле інфармацыі Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», беларускую мову ў 38 навучальных установах вывучае 3 044 чалавекі.
Уладзімер Колас падкрэсьліў, што ў гданьскім ліцэі ўсе прадметы будуць вывучацца на беларускай мове, што дазваляецца польскім заканадаўствам.
У гэтым сэнсе ліцэй будзе ўнікальным як у Польшчы, так і ў Беларусі. Уладзімер Колас патлумачыў, што польскія ўлады зыходзяць з таго, што ў сучаснай Беларусі няма зарэгістраваных ліцэяў зь беларускай мовай навучаньня. А патрэба ў гэтым ёсьць.
Ліцэй будзе існаваць пры Зьвязе школ інжынэрыі навакольнага асяродзьдзя.
Гэтая арганізацыя ўжо шэсьць гадоў падтрымлівае сувязь з настаўнікамі, выпускнікамі і вучнямі зачыненага Беларускага гуманітарнага ліцэя ў Менску, з беларускім культурным таварыствам «Хатка», якое аб’ядноўвае беларускую нацыянальную меншасьць Памор’я.
Польскае заканадаўства дазваляе аказваць адукацыйныя паслугі таксама і грамадзянам іншых краін — у тым ліку, на мовах нацыянальных меншасьцяў. Так што ў ліцэй могуць быць прынятыя і выпускнікі старэйшых клясаў беларускіх школ. На сёньняшні дзень у будучым ліцэі ўжо ёсьць каля пяцідзесяці заяваў на навучаньне па-беларуску.
У ліцэі будуць працаваць, кажа Уладзімер Колас, высокакваліфікаваныя пэдагогі з Польшчы і зь Беларусі. З апошнімі будуць заключаць адмысловыя кантракты.
«У Гданьску вельмі ганарацца, што менавіта там будзе адкрыты адзіны ў сьвеце беларускамоўны ліцэй. Вельмі сумна, што такі ліцэй зьявіцца ня ў Менску, хаця гэта цалкам лягічна, зыходзячы з моўнай дзяржаўнай палітыкі», — кажа Колас.
Адукацыя беларусаў за мяжой, у Польшчы ў прыватнасьці, усё больш набывае палітычную афарбоўку. Дастаткова ўспомніць тую ж праграму Каліноўскага ў Польшчы, пазачарговы набор якой скончыўся ў лютым. Набор быў абвешчаны ўрадам Польшчы для тых студэнтаў, якія пазбавіліся магчымасьці вучыцца ў Беларусі пасьля ўдзелу ў падзеях, што адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Вельмі сумна, што такі ліцэй зьявіцца ня ў Менску, хаця гэта цалкам лягічна, зыходзячы з моўнай дзяржаўнай палітыкі.