Гэтак заявіў старшыня падкамітэту ў справах Эўропы Кангрэсу ЗША Дэн Бартан. Ён сказаў гэта падчас адкрытых слуханьняў па Беларусі, якія ў пятніцу прайшлі ў камітэце замежных справаў ніжняй палаты амэрыканскага парлямэнту.
Гулака: сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стабільна цяжкая
У паседжаньні ўзялі ўдзел парлямэнтары, прадстаўнік ураду, кіраўнік бюро дзярждэпартамэнту па эўрапейскіх і эўразійскіх справах Дэніэл Расэл, грамадзкія дзеячы – выканаўчы дырэктар праваабарончай арганізацыі Freedom House Дэйвід Крэмэр і адзін з кіраўнікоў "Фонду Карнэгі" Мэт'ю Ражанскі.
Усе выступы ўдзельнікаў слуханьняў былі надзвычай рэзкімі. Кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт, адзін з аўтараў “Акту аб дэмакратыі для Беларусі”, расказаў пра свае сустрэчы зь сябрамі і сваякамі кандыдатаў у прэзыдэнты, кінутых у турму. Сьміт падкрэсьліў, што за кратамі знаходзіцца ягоны асабісты сябра, адзін зь лідэраў апазыцыі Анатоль Лябедзька.
Сьміт: "Аляксандар Лукашэнка працягвае прапускаць міма вушэй крытыку на адрас ягонага ўраду. На прэсавай канфэрэнцыі пасьля выбараў Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі больш ня будзе “бессэнсоўнай дэмакратыі”, прадэманстраваўшы пагарду да беларускага народу, да людзей, жыцьці многіх зь якіх ён зламаў і ў якіх 16 гадоў таму ён скраў краіну, ператварыўшы яе ў гратэскную анамалію – апошнюю дыктатуру Эўропы".
Рэспубліканец Дэн Бартан гаварыў пра парушэньне Менскам рэжыму санкцыяў адносна Ірану. Адміністрацыя прэзыдэнта Абамы ўвяла санкцыі адносна беларускай кампаніі, якая супрацоўнічае з Тэгеранам, але, на думку кангрэсмэна, можна зрабіць больш.
Бартан: Беларускі рэжым – апошнія рэшткі “жалезнай заслоны”, а Лукашэнка – галаварэз. Я хацеў бы, каб ён сышоў. Я мяркую, што мы ўсе хацелі б гэтага. Я б хацеў убачыць, як гэта адбудзецца.
Грэгары Мікс, кангрэсмэн-дэмакрат ад Нью-Ёрку, падкрэсьліў:
Мікс: Для мяне ясна, што сытуацыя павінна зьмяніцца, і ў роўнай ступені ясна, што Злучаныя Штаты павінны спрыяць гэтаму. І ня толькі з гуманітарных меркаваньняў, у сьвятле таго, што адбываецца ў Беларусі, але і зь меркаваньняў глябальнай бясьпекі.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Дэн Расэл запэўніў парлямэнтароў, што адміністрацыі падзяляе іх заклапочанасьць і робіць ціск на ўлады Беларусі, каб дамагчыся вызваленьня палітычных вязьняў, а таксама падтрымлівае тых, хто ў Беларусі змагаецца за дэмакратыю.
Ён падкрэсьліў, што гэтыя крокі робяцца сумесна з эўрапейскімі партнэрамі.
Ён нагадаў, што ўрад ЗША ўвёў санкцыі адносна найбуйнейшай нафтавай і нафтаперапрацоўчай дзяржаўнай кампаніі ў Беларусі, пашырыў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у ЗША, а таксама пашырыў кола асобаў, адносна якіх уведзеныя пэрсанальныя фінансавыя санкцыі.
Сп-р Расэл прыгадаў свой выступ на канфэрэнцыі донараў, у якім ён абвясьціў пра павелічэньне на 4 мільёны даляраў амэрыканскай дапамогі на праграмы падтрыманьня дэмакратыі ў Беларусі.
Ён таксама паведаміў, што Эўразьвяз разглядае магчымасьць увядзеньня эканамічных санкцыяў супраць асобных беларускіх прадпрыемстваў.
Паводле сп-ра Расэла, Вашынгтон зьвярнуў увагу на тое, што Расея далучылася да патрабаваньняў Рады Эўропы вызваліць палітычных вязьняў у Беларусі. Разам з тым эканамічныя субсыдыі Беларусі з боку Расеі маюць доўгатэрміновы характар. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту падкрэсьліў, што амэрыканскі ўрад будзе працаваць з Расеяй: “Я мяркую, ніхто ня хоча, каб Лукашэнка гуляў на супярэчнасьцях паміж Расеяй і Захадам”.
Дэн Расэл сказаў, што Злучаныя Штаты будуць спрыяць таму, каб у межах АБСЭ было праведзенае незалежнае расьсьледаваньне хады выбараў у Беларусі і таго, што адбылося пасьля іх.