У камітэце замежных справаў Кангрэса ЗША адбыліся слуханьні па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Удзельнікі слуханьняў адзначылі, што галоўнай мэтай санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі зьяўляецца вызваленьне палітвязьняў. Як рэагуюць у Менску на правядзеньне слуханьняў у амэрыканскім кангрэсе?
Кіраўнік міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка заявіў, што ня бачыць нічога новага ў выступах удзельнікаў слуханьняў у амэрыканскім Кангрэсе: "як заежджаная кружэлка, усё адно і тое". Адносна патрабаваньня вызваліць палітвязьняў спадар Карпенка сказаў:
"У пераліку міжнародных правоў чалавека ёсьць такое права на аб'ектыўнае судовае разьбіральніцтва. Чаму ж яны да разгляду судамі гэтых пытаньняў па падзеях 19 сьнежня ўжо даюць устаноўкі. Ціск на суд, уключэньне судзьдзяў у сьпіс неяўзных – чаму яны гэта ўсё робяць? Чаму яны аказваюць уплыў сёньня на судовую сыстэму Беларусі? Чаму сабе гэта дазваляюць ЗША і ЭЗ? Ідуць судовыя працэсы, яшчэ не разабраныя ўсе справы, не вынесены прысуды, не ўстаноўленая вінаватасьць тых ці іншых асобаў. А яны ўжо даюць ацэнку, ужо робяць заявы, што гэта палітычныя ахвяры, што іх катуюць і гэтак далей. У іх няма ніякай лёгікі ў паводзінах у гэтым пытаньні".
Старшыня БХК Алег Гулак пакуль ня бачыць паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і называе яе "стабільна цяжкай". Ён лічыць, што зьмякчэньне абвінавачаньня некаторым фігурантам справы аб масавых беспарадках яшчэ ня сьведчыць пра нейкую тэндэнцыю. Гулак адзначае, што праваабаронцы маюць прэтэнзіі да судовай сыстэмы ў Беларусі і называе пачатыя справы аб масавых беспарадках палітычнымі:
"Таму ў гэтай сытуацыі патрабаваць ад дзяржавы, ад судовай сыстэмы, ад канкрэтных чыноўнікаў, ад якіх залежыць забесьпячэньне правоў чалавека, у тым ліку ад судзьдзяў, ад якіх залежыць вынясеньне прысудаў у пэўным сэнсе, на жаль, ня цалкам, патрабаваць дзейнічаць у рамках права і міжнародных пагадненьняў, неабходна".
Гулак лічыць неабходным і карысным прыцягненьне ўвагі міжнароднай супольнасьці да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
"Правы чалавека ў кожнай краіне зьяўляюцца асновай міжнароднай бясьпекі. На гэтым пабудавана АБСЭ, у якой наша краіна ўдзельнічае і працуе. Нашым уладам трэба глядзець, што яны робяць і чаму яны не накіраваны на захаваньне правоў чалавека. Тое, што мы бачым адносна праваабаронцаў, журналістаў, адносна свабоды сходаў і асацыяцый, той жа уціск на адвакатаў – гэта ўсё працягваецца".
Былы старшыня Вярхоўнага савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч адзначае, што амэрыканцы займаюць правільную пазыцыю.
"Цяпер ЗША і Эўропа займаюць аднолькавую пазыцыю. Гэта вельмі важна. Улада спадзяецца, што Расея дазволіць ёй рабіць цемрашальскім чынам да канца. Я думаю, Пуціну гэта падабаецца і ён гэта робіць. Калі б усё ішло "па-мядзьведзеўску", было б нядрэнна, але ўсё ідзе "па-пуцінску".
Тое, што былі слуханьні – гэта вельмі добра. Кангрэс звычайна самыя балючыя кропкі сьвету разглядае. Калі Беларусь патрапіла, значыць ёсьць пытаньні. Гэта сур'ёзная справа, яны робяць заключэньне, на якое зьвяртае ўвагу ўвесь сьвет".
Паводле палітоляга Аляксандра Класкоўскага, наіўна думаць, што слуханьні ў Кангрэсе самі па сабе могуць рэвалюцыйна зьмяніць сытуацыю ў Беларусі. Аднак Вашынгтон працягвае трымаць сьцяг дэмакратыі і правоў чалавека.
"Аднак ня ўсё так проста. Супраць Кадафі ня толькі санкцыі, ужо і самалёты ўжываюць, а ён закапаўся ў зямлю, у бункер і сядзіць,трывае. Ну, а беларускую дыктатуру, пры тым што брутальнасьць пасьля 19 сьнежня зашкаліла, усё ж не параўнаць з крывавымі рэжымамі кшталту Кадафі. Калі б тая ідэальная схема ўвасобілася, маўляў, каб Вашынгтон,Брусэль і Масква нейкую жорсткую ўзгодненую палітыку павялі, дык рэжым доўга б не пратрываў. Але сама гэта схема ідэалістычная. Бо нават Эўропа сасковае і ня хоча па сапраўднаму ўжываць увесь арсэнал санкцый. А Масква цісьне, але са свайго боку, і якраз правы чалавека на апошнім месцы. Менавіта на гэтым і гуляе беларускі рэжым высьлізгваючы з гэтых геапалітычных абцугоў".