Украіна атрымлівае валюту ад Беларусі і тады, калі не ідзе прапампоўка нафты па нафтаправодзе "Адэса-Броды".
Пра гэта сказаў міністар энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Ўкраіны Юры Бойка 2 красавіка ў Данецку, адказваючы на пытаньне, як зьмяніўся аб'ём прапампоўваньня па нафтаправодзе "Адэса-Броды" пасьля таго, як Беларусь скараціла пастаўкі нафты з Азэрбайджану, -- перадае УНІАН.
Як паведаміў Бойка, "сёньня проста Мазырскі завод знаходзіцца на рамонце, і ў апошні месяц прапампоўка паменшылася, а так -- прапампоўка праходзіла ў плянавым рэжыме».
Бойка падкрэсьліў, што Ўкраіна, паводле дамовы, усё роўна атрымлівае грошы, нават калі Беларусь не прапампоўвае нафту па нафтаправодзе.
«Больш таго, у нас там жорсткі дагавор, так званы "пампуй або плаці". І нават у выпадку, калі не ідзе прапампоўка, краіна ўсё роўна атрымлівае валюту ў аб'ёме прыкладна 60 мільёнаў даляраў за год", -- сказаў міністар.
Нагадаем, "Укртранснафта" і "Беларуская нафтавая кампанія" 17 студзеня сёлета падпісалі дамову аб транзыце ў 2011-2012 гадах украінскім бокам 4 млн. тон нафты штогод па нафтаправодзе "Адэса-Броды" да Мазырскага НПЗ у Беларусі. Згодна з дакумэнтам, па "Адэса-Броды" прапампоўваецца азэрбайджанская нафта ў парадку замяшчэньня вэнэсуэльскай нафты.
28 сакавіка намесьнік генэральнага дырэктара Беларускай нафтавай кампаніі Андрэй Шышко заявіў, што Беларусь скараціла аб'ёмы адбору нафты з нафтаправода "Адэса-Броды" з-за плянавага капітальнага рамонту на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе.