Нацбанк чакае расейскіх грошай і ўводзіць мараторый на новыя зьмены на валютным рынку

Нацыянальны банк Беларусі чакае, што цягам 20—30 дзён на ягоныя рахункі паступяць грошы расейскага дзяржкрэдыту.

Пакуль грошай няма, НБ уводзіць мараторый на прыняцьцё новых рашэньняў у валютнай, курсавой і грашова-крэдытнай палітыцы.

"У Нацбанку лічаць вычарпальнымі захады, зробленыя на дадзеным этапе, гэта значыць да паступленьня расейскага крэдыту", — заявіла Інтэрфаксу крыніца ў НБ са спасылкай на інфармацыю, агучаную ў часе пасяджэньня праўленьня НБ раніцай 31 сакавіка.

Беларускія ўлады зьвярнуліся да ўраду РФ з просьбай выдаць крэдытаў на 3 мільярды даляраў, у тым ліку 1 млрд. дзяржаўнага крэдыту і 2 млрд. — з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС.