Валютны крызіс, які перажывае Беларусь, здаецца, стаў нечаканым для ўсіх, у тым ліку для палітыкаў, экспэртаў. Нават сярод незаангажаваных аналітыкаў існавала думка, што краіна досыць пасьпяхова перажыла ўсясьветны эканамічны крызіс, ва ўсялякім разе, лягчэй, чым іншыя эўрапейскія дзяржавы. І гэта, маўляў, сьведчыць пра ўстойлівасьць беларускай сацыяльнай мадэлі.
І вось цяпер, калі, здавалася б, дно крызісу пасьпяхова пераадолелі, раптам усё пачало валіцца. Скончылася валюта, фактычна адбываецца дэвальвацыя рубля, зьяўляецца некалькі валютных курсаў.
Гэтыя апошнія падзеі ў эканоміцы дазваляюць зрабіць некалькі важных высноваў, якія, можа, і ня новыя, але ў сьвятле валютнага крызісу іх актуальнасьць павялічваецца. Па-першае, беларускі эканамічны цуд у значнай ступені базаваўся на расейскіх субсыдыях. Як толькі Расея з 2007 году пачала іх скарачаць, у эканоміцы Беларусі зьявіліся значныя праблемы. Зьвярніце ўвагу, вонкавая запазычанасьць краіны пачала хутка расьці менавіта з 2007 году.
Па-другое, эканоміка Беларусі вельмі моцна залежыць ад замежнай падтрымкі. Бяз вонкавых крэдытаў краіна проста існаваць ужо ня можа. Сёньня нават цяжка ўявіць, што да сярэдзіны 2000-х гадоў Беларусь жыла безь вялікіх запазычаньняў. А цяпер беларуская эканоміка, як наркаман, патрабуе ўсё больш і больш замежных крэдытаў. Бязь іх пачынаецца "ломка", што мы цяпер і назіраем.
Па-трэцяе, крэдыт МВФ у памеры 3,5 млрд. даляраў выратаваў рэжым Лукашэнкі ў самы востры момант, калі беларуская эканоміка перажывала крызіс і адначасова набліжаліся прэзыдэнцкія выбары. Прычым афіцыйны Менск папросту "кінуў" МВФ, ня выканаўшы нават тых мінімальных эканамічных умоваў, якія той выстаўляў: стварыць фінансавае агенцтва па фінансаваньні дзяржпраграм, незалежны камітэт па прыватызацыі, прыватызаваць пяць значных прадпрыемстваў.
Бяз гэтага крэдыту перад выбарамі эканамічная сытуацыя ў краіне была б яшчэ горшая, чым сёньня. І, адпаведна, настроі насельніцтва. Калі б крэдыту МВФ не было, то перадвыбарчая кампанія праходзіла б на зусім іншым сацыяльным фоне, і наўрад ці мы б спрачаліся пра 50% рэйтынгу Лукашэнкі. І 19 сьнежня на Плошчу выйшла б не 10—30 тыс., а на парадак больш. МВФ — гэта найперш ЗША і Эўразьвяз. Навошта Захад выратаваў рэжым Лукашэнкі — гэта для мяне асабіста так і засталося загадкай.
Па-чацьвёртае, з гэтага вынікае, што Беларусь вельмі ўразьлівая на вонкавы ціск, які можа быць вельмі эфэктыўны. Гэта не СССР, які быў самадастатковай дзяржавай, так што санкцыі ў адносінах да яго сэнсу ня мелі.
Як жа тады растлумачыць, што Беларусь — можа, самая незалежная дзяржава ва Ўсходняй Эўропе? Яна адбівацца ад ціску і з Захаду, і з Усходу, афіцыйны Менск жорстка і сьмела канфліктуе і з ЗША, і з ЭЗ, і з Расеяй.
Адказ просты: ніхто пакуль ня хоча размаўляць з Лукашэнкам усур’ёз, бо ён нікога так не "дастаў". Я не кажу пра лібійскі сцэнар. Існуе шмат іншых рычагоў. Вось цяпер ідуць размовы пра тое, што ЭЗ можа ўвесьці санкцыі да кампаніі "Белнафтахім", ня будзе купляць беларускія нафтапрадукты. Цяжка даваць прагноз, бо гэта будзе ўдар Эўропы па ўласным бізнэсе.
Але ў ЭЗ ёсьць шмат рычагоў, каб чыніць ціск бяз шкоды для сябе. Гэта забарона крэдытаў празь міжнародныя фінансавыя арганізацыі (МВФ, Усясьветны банк і інш.). Гэта забарона даваць крэдыты беларускім камэрцыйным банкам. (Бо, паводле дакладу МВФ, свае золатавалютныя рэзэрвы Нацбанк пазычыў якраз у гэтых банкаў.) Гэта забарона прадаваць эўрааблігацыі. (Яны якраз прадаваліся ў студзені 2011 году, калі эўрапейскія палітыкі гучна абураліся рэпрэсіямі ў Беларусі.) Гэта блякаваньне ўступленьня Беларусі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, куды неўзабаве ўступяць партнэры Беларусі па Мытным саюзе — Расея і Казахстан. То бок, калі б у Захаду было сапраўды жаданьне вызваліць палітвязьняў, то гэта робіцца на раз.
Тое самае тычыцца і Расеі. Вось цэлых паўгода Масква вяла інфармацыйную вайну супраць Лукашэнкі, паказвала сэрыял "Хросны бацька", але не выкарыстоўвала нафтавыя, газавыя, крэдытныя рычагі.
Ціск на рэжым Лукашэнкі — гэта пытаньне палітычнай волі.