30 сакавіка беларускія ўлады атрымалі дзьве кепскія навіны. ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускага дзяржаўнага канцэрну «Беларуснафта» — за яго дзейнасьць у Іране. У той жа дзень міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s Investors Service зьнізіла крэдытны рэйтынг Беларусі на адзін пункт. Ці зьвязаныя гэтыя падзеі? Ці існуе сувязь паміж амэрыканскімі санкцыямі і эканамічнай, інвэстыцыйнай прывабнасьцю Беларусі ў сьвеце?
Першы раз эканамічныя санкцыі ЗША ўвялі ў лістападзе 2007 году супраць двух прадпрыемстваў канцэрну «Белнафтахім». У красавіку 2008 году гэтыя санкцыі былі распаўсюджаныя на ўсе прадпрыемствы, што ўваходзяць у ягоны склад. За два наступныя гады таваразварот паміж Беларусьсю і ЗША зьменшыўся ў чатыры разы. Ці стала гэтае падзеньне вынікам санкцыяў?
Экспэрт у міжнародных справах Андрэй Фёдараў: «Я мяркую, што тады санкцыі паўплывалі на таваразварот найперш ускосна. Баючыся, каб ЗША не пашырылі гэтыя санкцыі на іншыя галіны, я мяркую, Менск паспрабаваў перанесьці свае кантракты з ЗША ў іншыя месцы. На мой погляд, тое скарачэньне таваразвароту і было выклікана найперш гэтым».
Што тычыцца новых санкцыяў, то прадстаўнікі «Беларуснафты» ўжо адзначылі, што яны істотна ўдараць па інтарэсах кампаніі. «Санкцыі закрануць фінансавае абслугоўваньне гэтых праектаў, будзе абцяжараны рух фінансавых патокаў. І калі Вэнэсуэлы гэта тычыцца ў меншай меры, то па Іране гэта будзе для нас адчувальна», — паведаміў намесьнік гендырэктара «Беларуснафты» Леанід Вайцехін.
Андрэй Фёдараў заўважае, што амэрыканскія санкцыі дэманструюць іншым краінам стаўленьне ЗША да афіцыйнага Менску:
«Вядома, гэта не спрыяе добраму стаўленьню да Беларусі як да надзейнага партнэра. Але мне здаецца, што абставіны ў беларускай эканоміцы самі па сябе настолькі кепскія, што гэтае рашэньне ЗША ня можа надта нэгатыўна паўплываць на іх, гэта пераважна вызначаецца ўнутранымі праблемамі беларускай эканомікі».
Ці зьвязаныя паміж сабой фармальна такія розныя рэчы, як санкцыі ЗША і эканамічны рэйтынг Беларусі, яе прывабнасьць для інвэстараў? Дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш упэўнены, што тут назіраецца відавочная сувязь:
«Вядома, уплываюць. Больш за тое, ня варта забывацца, што ў сёньняшняй структуры ўсясьветнай эканомікі ЗША — гэта галоўны эмісійны цэнтар, і даляр — тая валюта, на якой трымаецца ўсясьветная фінансавая сыстэма. Таму, вядома, амэрыканскія санкцыі і ацэнка — гэта адначасова і ацэнка пэрспэктываў беларускай эканомікі, ацэнка, якая робіцца ня толькі гульцом рынку, але і суб’ектам, які вызначае правілы гэтага рынку».
Беларускае кіраўніцтва пасьля пагаршэньня стасункаў з Захадам яшчэ ў канцы 90-х узяло курс на пошук новых рынкаў у краінах «трэцяга сьвету». Ці дала плён гэтая стратэгія?
Коктыш: «Мне здаецца, што гэтая лінія цалкам ужо выпрацаваная. Напрыклад, Кітай сёлета пераўтварыўся з экспартэра ў імпартэра з-за праблемаў з харчаваньнем. Кітай усе больш ператвараецца ў калоса на гліняных нагах. Ня меншыя праблемы маюць Іран, Вэнэсуэла ды іншыя беларускія саюзьнікі.
Так што амэрыканскія санкцыі акажуцца вельмі балючымі. Калі да 2008 году Менск бы гэтага нават і не заўважыў, то цяпер гэтая палова мільярда — гэта вельмі балюча. Так што зараз Менск будзе пажынаць плён той палітыкі, якая праводзілася апошнія тры месяцы».