Гэтак ацэньвае амэрыканскае выданьне для дзелавых колаў The Wall Street Journal апошнія рашэньне Нацыянальнага банку Беларусі (НББ).
Беларусь фактычна дапусьціла 10-працэнтную дэвальвацыю сваёй валюты на міжбанкаўскім рынку, але засталося незразумелым, ці дастаткова будзе такога фінансавага дзеяньня, каб даць магчымасьць аўтарытарнаму лідэру Аляксандру Лукашэнку ўмацаваць дзяржаўныя фінансы.
Больш высокія цэны на імпартаваную расейскую нафту і рэзкае павелічэньне ўрадавых выдаткаў спрыялі зьяўленьню ў Беларусі велізарнага дэфіцыту гандлёвага балянсу, а таксама «зьелі» валютныя рэзэрвы краіны, якія апусьціліся на 30% з канца мінулага году.
Нацыянальны банк Беларусі заявіў у аўторак, што «банкам ... дазваляецца купляць і прадаваць замежную валюту па курсе абмену, які адрозьніваецца ня больш чым на 10% ад афіцыйнага курсу». Раней НББ рэкамэндаваў банкам заставацца ў межах двухпрацэнтных ваганьняў ад афіцыйных курсаў.
Дадзены крок акажа ўзьдзеяньне толькі на міжбанкаўскі рынак, а не на абмен ураздроб, заявіў афіцыйны прадстаўнік Нацбанку.
Беларусь дэвальвавала сваю валюту на 25% у 2009 годзе, выканала праграму Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) і атрымала ад яго пазыку ў 2,5 мільярды даляраў.
Раней у гэтым месяцы МВФ заявіў, што цяперашні дэфіцыт бюджэту краіны стаў «непрымальным», і заклікаў урад стрымаць такія працэсы як падвышэньне заробкаў дзяржслужбоўцам, пашырэньне крэдытаваньня і аб'ёмаў зьнешняга запазычаньня, якія Лукашэнка распачаў перад прэзыдэнцкімі выбарамі мінулага году.
Аналітыкі кажуць, што апошні крок беларускіх фінансавых уладаў быў «крокам у правільным кірунку», але задаюць пытаньне, ці была дэвальвацыя дастатковай для таго, каб выратаваць валютныя рэзэрвы краіны, якія таяць.
Беларускія чыноўнікі раней заяўлялі, што няма ніякай неабходнасьці ў афіцыйнай дэвальвацыі беларускага рубля. Яны ўскладалі надзеі на тое, што Расея дасьць пазыку ў 3 мільярды даляраў, а таксама на кіраваны Масквой надзвычайны фонд для постсавецкіх дзяржаў, хоць, як кажуць аналітыкі, прыток грошай стане толькі часовым уратаваньнем .
«Гэта вядома пазытыўны факт, што яны ўсьведамляюць, што цяперашняя сытуацыя зьяўляецца непрымальнай», – кажа Цім Эш, эканаміст з RBS, дадаючы, што «складана сказаць», ці дастаткова будзе такой дэвальвацыі на 10%.
Афіцыйныя абменныя курсы беларускага Нацбанку для беларускага рубля на 30 сакавіка ўстаноўлены на адзнаках: 4273,55 беларускіх рублёў за 1 эўра, 3038 беларускіх рублёў за 1 даляр і 106,93 беларускіх рублёў за 1 расейскі рубель.

Больш высокія цэны на імпартаваную расейскую нафту і рэзкае павелічэньне ўрадавых выдаткаў «зьелі» валютныя рэзэрвы краіны, якія апусьціліся на 30% з канца мінулага году.