Паліну Шарэнду-Панасюк аштрафавалі на 770 тысяч

Паліна Шарэнда-Панасюк

22 базавыя велічыні штрафу — такі прысуд Берасьцейскага Ленінскага суду грамадзянскай актывістцы Паліне Шарэндзе-Панасюк. Штраф у памеры 20 базавых велічыняў — за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, і яшчэ 2 базавыя велічыні — за несанкцыянаваныя дзеяньні. У пастарунку на Паліну склалі адпаведна два пратаколы.

Затрымалі яе 26 сакавіка. Міліцыянты выпусьцілі Паліну з пастарунку толькі празь некалькі гадзін, нягледзячы на тое, што яна мае двухгадовага сына. Толькі пасьля хадайніцтваў родных і праваабаронцаў было прынята рашэньне адпусьціць яе з пастарунку да суду.

Паліна адзначае, што такі прысуд носіць палітычны характар.