Палітык Віктар Івашкевіч, актывіст Маладога фронту Мікола Дземідзенка і сябра БХД Ірына Губская, якія былі затрыманыя ў Дзень Волі ў Менску, знаходзяцца ў турме на Акрэсьціна. Паводле праваабаронцаў, суды на імі адбудуцца 28 сакавіка.
Паводле папярэдніх дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна», 25 сакавіка было затрымана 70 чалавек — 52 у Менску і 18 у рэгіёнах. Бальшыня зь іх правяла каля трох гадзін у пастарунках, пасьля чаго былі адпушчаны без складаньня пратаколаў. У турме на Акрэсьціна ў Менску застаюцца Віктар Івашкевіч, Мікола Дземідзенка і Ірына Губская. Паводле праваабаронца Валянціна Стэфановіча, Губская і Дземідзенка былі сярод заяўнікаў акцыі на Дзень Волі, магчыма, таму на іх склалі адміністратыўныя пратаколы.
«Хаця той жа Дземідзенка толькі прыйшоў на плошчу і адразу быў схоплены супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. Мяркуючы па фотаздымках, у яго затрыманьні браў удзел намесьнік камандзіра палка спэцыяльнага прызначэньня спадар Кашталанаў, які адначасова зьяўляецца пацярпелым па справе Брэўса, Гапонава, Мядзьведзя і Ліхавіда, Дземідзенка сваімі дзеяньнямі не пасьпеў нічога зрабіць. То бок людзей затрымліваюць да таго, як яны пасьпелі нешта зрабіць. Адносна Івашкевіча — гэта наогул глупства, і гэта традыцыйная практыка, калі чалавека затрымліваюць, а потым думаюць, як яго аформіць. Напісалі, што мацюкаўся. Хуліганства ў палітычных мэтах выкарыстоўваецца ў нас даўно і спраўна».
Паплечнік Віктара Івашкевіча Вінцук Вячорка распавёў, што міліцыянэры каля чатырох гадзін раіліся са сваім кіраўніцтвам, каб скласьці пратакол на палітыка. Ён нават ня быў на акцыі, а ішоў па вуліцы.
«Апошні сэанс сувязі зь ім быў амаль апоўначы. Ён сказаў, што нарэшце пасьля чатырох ці пяцігадзіннага мурыжаньня прынялі рашэньне яго затрымаць. Яму інкрымінуецца тое, што ён займаўся дробным хуліганствам, размахваў рукамі, лаяўся і не выконваў законных патрабаваньняў. Характэрна, што яго адрасна выхоплівалі».
Актывістка Маладога фронту Наста Палажанка распавяла, што сёньня маладафронтаўцы аднесьлі перадачу Міколу Дземідзенку на Акрэсьціна. Яна згадвае, што Міколу затрымалі, калі той выходзіў з падземнага пераходу станцыі мэтро "Плошча Якуба Коласа«.І літаральна на руках занесьлі ў пастарунак у мэтро.
«Безумоўна, ён ні ў чым не вінаваты. Вельмі сумна, калі мы зноў вяртаемся да тых часоў, да хуліганскіх матываў: мацюкаўся, размахваў рукамі і гэтак далей. Паколькі Мікола не пасьпеў паўдзельнічаць ці правесьці нейкае несанкцыянаванае мерапрыемства, у чым бы яго маглі абвінавачваць».
Сябра БХД Дзяніс Садоўскі распавёў, што Ірына Губская была затрыманая на праспэкце Незалежнасьці, каля будынку газэты «Вячэрні Менск».
«Яна знаходзілася разам з Тацянай Кім і Ганнай Шапуцькай. Іх затрымалі прэвэнтыўна і завезьлі ў Савецкі РУУС. У адрозьненьне ад тых, з кім яна была затрыманая, на Ірыну склалі пратакол. Што напісана ў пратаколе мы, на жаль, так і не змаглі даведацца. Цяпер яна знаходзіцца на Акрэсьціна. Сёньня мы ёй аднесьлі перадачу, перадачу прынялі, што пацьвярджае, што яна там. І ў панядзелак будзе суд».
Падсумоўваючы дзеяньні ўладаў на Дзень Волі, Вінцук Вячорка сказаў:
«Улада зрабіла пэўныя высновы наконт свайго іміджу. Яны зрабілі гіганцкую, вельмі дарагую, вельмі накладную для бюджэту краіны і для маральнага стану саміх жа сілавых структураў прэвэнтыўную апэрацыю. Яны затрымлівалі, захоплівалі, ламіліся ў дзьверы, рабілі аблогі папярэдне. Ну і рабілі таксама папярэдні хапун на падыходах. Гэта азначае, што яны былі ў страху».