Беларуская грамада ў Празе ўсклала кветкі да магілаў дзеячоў БНР на Альшанскіх могілках.
Сёньня праскія беларусы прыйшлі на Альшанскія могілкі, дзе пахаваныя прэзыдэнты Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка, міністар унутраных спраў БНР Тамаш Грыб (ягоная магіла была страчаная шмат гадоў таму) і сьпявак Міхась Забэйда-Суміцкі.
Беларусы ўсклалі кветкі да магілаў дзеячоў нацыянальнага Адраджэньня. Уніяцкі сьвятар а. Андрусь Абламейка прачытаў малітвы, прысутная прасьпявалі "Магутны Божа".
З кароткай прамовай да прысутных зьвярнуўся экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Алесь Міхалевіч, які сказаў, што хаця і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, але ня мае “амбіцыяў быць эміграцыйным палітыкам”, і пажадаў сустракаць наступныя ўгодкі Акту 25 сакавіка ў Беларусі як дзяржаўнае сьвята.

Your browser doesn’t support HTML5