Генэральнае консульства Расеі ў Горадні пераехала ў дом, які раней займалі закрытая ў 2022 годзе арганізацыя Polska Macierz Szkolna і беларускія грамадзкія арганізацыі.
Будынак на вуліцы Будзённага забралі пасьля закрыцьця арганізацыяў, а цяпер там будуць працаваць расейскія дыпляматы, піша Hrodna.Life.
Таксама раней у будынку пад адрасам Гараднічанская, 40 у Горадні працаваў грамадзкі ліцэй імя Элізы Ажэшкі, дзе вывучалі польскую мову.
У 2023 годзе нерухомасьць на вуліцы Будзённага выкупіў новы ўладальнік. А з 24 сакавіка там пачало прымаць наведнікаў расейскае генэральнае консульства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як цяпер выехаць вучыцца, я ня ведаю». Чаму беларускія абітурыенты ня могуць паступіць у Кракаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктар польскіх курсаў, куды тыдзень таму прыйшлі сілавікі: «Яны патрабуюць сьпісы ўсіх кліентаў»