Былога супрацоўніка Менскай цэнтральнай мытні судзяць за «здраду дзяржаве»

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Менскім гарадзкім судзе 14 лютага пачынаецца судовы працэс над жыхаром Менскага раёну Віктарам Вараб’ёвым, пра якога праваабаронцам вядома, што з 2018 году ён працаваў у Менскай цэнтральнай мытні інжынэрам сувязі.

«Вясна» паведамляе, што Віктара вінавацяць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, якія праваабаронцы лічаць палітычнымі:

  • «Здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356),
  • «Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў» (ч. 1 арт. 426),
  • «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4),
  • «Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні» (ч. 3 арт. 361-1),
  • «Грубае парушэньне грамадзкага парадку» (ч. 1 арт. 342).

Віктару Вараб’ёву пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.

Вараб’ёву 29 гадоў, ён пражываў пад Менскам у пасёлку Ратамка. Суд над ім будзе закрытым, старшынём на працэсе будзе Сяргей Хрыпач, які вынес ужо больш за 50 палітычна матываваных прысудаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ксяндза Генрыка Акалатовіча пакаралі на 11 гадоў калёніі нібыта за «здраду дзяржаве»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5, 10, 15 гадоў. Калі заканчваюцца тэрміны даўнасьці за «экстрэмісцкія» злачынствы