Польшча выйшла ў лідэры па выдатках на абарону сярод краін NATO адносна іх ВУП. Інфаграфіка

Сьцяг NATO

Толькі ў адной краіны Паўночнаатлянтычнага альянсу выдаткі на нацыянальную абарону адносна валавога ўнутранага прадукту зьменшыліся — у ЗША. Толькі адна краіна захавала той самы працэнт выдаткаў, што і дзесяцігодзьдзе таму, Харватыя.

Больш за 20 краін – сяброў NATO дасягнулі мэты ў 2% выдаткаў на абарону ў 2024 годзе. У лідэры выбілася Польшча — калі ў 2014-м яна траціла на абарону 1,88% ВУП, дык цяпер 4,12%.

Істотны рост адбыўся і ў Эстоніі, якая займае цяпер другое месца ў альянсе — з 1,93% дзесяць гадому таму эстонцы выдаткоўваюць на абарону ўжо 3,43%.

Злучаныя Штаты, якія былі яўным лідэрам дзесяцігодзьдзе таму з паказьнікам 3,71%, цяпер выдаткоўваюць 3,38% і апусьціліся ў рэйтынгу на трэці радок.

Істотны рост прыкметны ў Латвіі. Выхад з 0,94% у 2014 годзе на 3,15% летась падняў краіну на 4-ы радок. Павялічылі свае выдаткі таксама Грэцыя і Літва — да 3,08% і 2,85% адпаведна.

Усе гэтыя краіны маюць паказьнік, вышэйшы за сярэдні, які ў 2014-м, на пачатак расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, складаў 2,58%, а цяпер, пасьля амаль трох гадоў пасьля поўнамаштабнага нападу, роўны 2,71%.

Іншыя краіны маюць лічбы, ніжэйшыя за сярэднія па альянсе. Пры гэтым выдаткі павялічылі ўсе, апрача Харватыі, якая працягвае прызначаць на абарончыя мэты 1,81% ВУП.

Найніжэйшыя лічбы ў Гішпаніі. Яна выдаткоўвае 1,28% ВУП.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO накіруе да 10 караблёў для аховы падводнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры

9 студзеня на сустрэчы на амэрыканскай базе ў нямецкім Рамштайне міністры абароны краінаў NATO абмеркавалі прапанову абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа павысіць выдаткі на абарону да 5%.

Падчас пасяджэньня Кантактнай групы па абароне Ўкраіны міністры заявілі, што здольнасьць краінаў-удзельніц NATO выконваць пастаўленыя абаронныя задачы важнейшая за выдаткі адносна ВУП. У прыватнасьці, міністар абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс адзначыў, што лічбы ня маюць вялікай важнасьці.

«Два адсоткі моцнага ВУП могуць быць вялікім унёскам, а тры з паловай адсоткі слабога ВУП — вельмі малым», — адзначыў ён.

У нямецкай — найбуйнейшай эканоміцы ЭЗ — 5% ВУП могуць быць 40% ВУП.

«Эўропа дае мізэрную доля грошай у параўнаньні з тым, што выдаткоўваем мы», — сказаў Трамп. «Паміж намі ёсьць рэч, якая называецца акіянам, праўда? Чаму мы даём на мільярды і мільярды даляраў больш грошай, чым Эўропа?»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны РФ назваў задачай расейскіх вайскоўцаў падрыхтоўку да магчымага канфлікту з NATO

Міністар абароны Эстоніі Хана Пэўкур адзначыў, што ў такім выпадку Злучаныя Штаты павінны паказаць прыклад іншым і першымі выдаткаваць на абарону 5% свайго ВУП.

На гэты момант выдаткі ЗША складаюць 60% агульных выдаткаў NATO.

У той жа час міністар абароны Латвіі Андрыс Спрудс адзначыў, што цяперашні ўнёсак Латвіі ў 3,4% вырасьце праз год да 3,7%, а потым дойдзе і да 4%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за мільён чалавек загінулі ці параненыя ў выніку вайны ва Ўкраіне, — генсакратар NATO