Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы

Сьвятлана Ціханоўская і Дональд Туск на сустрэчы ў Варшаве

8 студзеня беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская пачала працоўны візыт у Варшаву з сустрэчы з Дональдам Тускам – прэм’ер-міністрам Польшчы.

Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, цягам гадзіны палітыкі абмяркоўвалі важныя для беларусаў пытаньні:

  • вырашэньне праблемаў, зь якімі часьцей за ўсё сутыкаецца беларуская дыяспара ў Польшчы;
  • мабільнасьць беларусаў унутры краіны, у тым ліку – магчымасьці пашырэньня выдачы візаў;
  • шляхі вызваленьня Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязьняў у Беларусі;
  • сытуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі.

Паводле прэс-службы Ціханоўскай, Туск абяцаў, што падчас старшынства Польшчы ў Эўразьвязе Беларусь будзе прыярытэтным напрамкам.

Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала сустрэчу: «Удзячная польскаму ўраду і прэм’еру Туску за трывалую падтрымку беларусаў і пасьлядоўную пазыцыю ў стаўленьні да рэжыму Лукашэнкі. Нашае супрацоўніцтва – гэта ня толькі знак салідарнасьці, але і ўнёсак у агульную барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў рэгіёне».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча зьмяніла Вугоршчыну на пасадзе старшыні Рады ЭЗ. Чаго ад гэтага чакаць Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Сейма Літвы: мы ня можам называць працэс, які будзе адбывацца ў Беларусі, выбарамі