На выезд зь Беларусі ў Польшчу застаюцца доўгія чэргі. «Менсктранс» прыдумаў, як іх пасажырам дабірацца хутчэй

Чэргі на мяжы, архіўнае фота

Пра доўгія чэргі сьведчаць сьвежыя зьвесткі Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Паводле інфармацыі ДПК, выезду ў Польшчу ў пункце пропуску «Берасьце» па стане на 10:00 чакалі 2428 легкавых аўтамабіляў і 100 аўтобусаў.

Чарга крыху скарацілася, калі параўноўваць зь вечарам напярэдадні. Тады а 22:00 чарга легкавікоў дасягала 2550 штук. Таксама на мяжы было 116 аўтобусаў.

Аднак раніцай 7 студзеня колькасьць транспартных сродкаў на мяжы зноў пачала павялічвацца. За апошнія дзьве гадзіны, з 8 да 10 раніцы, чарга павялічылася на 13 легкавых аўтамабіляў і на 10 аўтобусаў.

6 студзеня стала вядома, што пасажыры «Менсктрансу» могуць бясплатна перасесьці ў аўтобусы прадпрыемства, якія стаяць на пачатку чаргі ў Польшчу. Такую прапанову апублікавала прэс-служба «Менсктрансу»:

«Паважаныя пасажыры! У сувязі з працяглым праходжаньнем дзяржаўных межаў Рэспублікі Беларусь і Польшчы ў кірунку г. Варшава прадпрыемства арганізоўвае БЯСПЛАТНУЮ перасадку нашых пасажыраў у аўтобусы дзяржаўнага прадпрыемства «Менсктранс», якія стаяць наперадзе (пры наяўнасьці свабодных месцаў).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чарга на польскай мяжы — больш за 2000 аўтамабіляў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У двух абласьцях Беларусі часова адмянілі збор за перасячэньне мяжы