Беларуса з савецкай сымболікай не пусьцілі ў Літву

Памежны пераход зь Літвой, ілюстрацыйнае фота

На пункце пропуску Мядзінінкай літоўскія памежнікі спынілі аўтамабіль, у салёне якога быў вымпел са сьцягам савецкіх дэсантнікаў, упрыгожаным чырвонай зоркай і георгіеўскай стужкай.

Кіроўцу - грамадзяніна Беларусі зь відам на жыхарства ў Літве -- аштрафавалі на 150 эўра, сьцяг канфіскавалі, а ўезд у краіну забаранілі, паведамляе Delfi.

  • У Літве дзейнічае забарона на публічнае выкарыстаньне нацысцкай і савецкай сымболікі. У 2008 годзе Сойм Літвы прыняў папраўкі да закону аб сходах, якія забараняюць дэманстрацыю такіх сымбаляў на масавых мерапрыемствах.
  • У кастрычніку 2024 году ўрад Літвы ўхваліў увядзеньне забароны на ўвоз і транзыт тавараў з выявай нацысцкай і савецкай сымболікі, у тым ліку адказнасьць за іх захоўваньне з мэтай распаўсюджваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літву ў 2024 годзе наведалі крыху больш за паўмільёна грамадзян Беларусі, што значна менш за леташні ўзровень