Ад сёньня ў Беларусі забаранілі продаж піратэхнікі

Продаж піратэхнікі, ілюстрацыйнае фота

Урад увёў частковую забарону на аптовы гандаль і гандаль ураздроб піратэхнічнымі вырабамі.

Пастанову пра забарону падпісаў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба Саўміну.

Забарона не распаўсюджваецца на:

— аптовую рэалізацыю піратэхнічных вырабаў IV і V клясаў небясьпекі юрыдычнымі асобамі, якія маюць адпаведны дазвол;

— продаж бэнгальскіх агнёў, хлапушак, сьвечак на тарты (фантаны халоднага агню);

Прычынай стаў рост колькасьці траўм сярод грамадзян, у тым ліку дзяцей, з прычыны няправільнага выкарыстаньня піратэхнікі ў навагоднія сьвяты.

Дакумэнт уступіў ў сілу 4 студзеня.

  • Ад 14 сьнежня па 4 студзеня траўмы ад піратэхнікі атрымалі больш як 40 чалавек, паведамілі ў Міністэрства аховы здароўя.
  • Сярод траўм ірваныя раны пальцаў, рук, апёкі, пашкоджаньні вачэй. Былі траўматычныя ампутацыі фалянг пальцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры прыклады, калі фаервэркі не спрацавалі як трэба. ВІДЭА