Гэта вынікае з дадзеных Нацбанку, паведамляе партал «Люстэрка».
Гэта на 520 мільёнаў рублёў больш, чым месяцам раней.
Агульная запазычанасьць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах, паводле зьвестак на 1 сьнежня, склала 25,455 мільярда рублёў. З пачатку году яна павялічылася на 4,953 мільярда рублёў. Для параўнаньня: за той жа пэрыяд мінулага году рост быў 3,169 мільярда рублёў.
Больш актыўна сёлета людзі набіралі спажывецкія пазыкі. Агульная сума доўгу па іх склала 9,621 мільярда рублёў. Гэта на 2,687 мільярда рублёў больш, чым на 1 студзеня гэтага году (рост на 38,8%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі працягваюць расьці сярэднія працэнтныя стаўкі на крэдыты. Растуць і даўгі насельніцтва перад банкаміПазыкі па крэдытах на нерухомасьць вырасьлі за гэты ж пэрыяд з 13,516 мільярда да 15,792 мільярда рублёў. Гэта рост на 16,8%.
Нагадаем, раней Нацбанк заяўляў пра інфляцыйныя і дэвальвацыйныя рызыкі для беларускай эканомікі, зьвязаныя, сярод іншага, з тым, што насельніцтва і бізнэс актыўна набіраюць крэдыты. Экспэрты таксама бачаць у гэтым рызыкі для нацыянальнай валюты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падатак на звышдаход, падатак на жывёлаў. Як вырастуць зборы для беларусаў у 2025 годзе