У «Беларуснафце» заявілі аб рэкордным за апошнія 29 гадоў аб’ёме здабычы нафты

Нафтавае радовішча на Гарцаўскай пляцоўцы ў Хойніцкім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласьці. Архіўнае фота

У пачатку 2024 году кампанія паведаміла аб адкрыцьці новага радовішча нафты ў Гомельскай вобласьці — на Гарцаўскай пляцоўцы ў Хойніцкім і Рэчыцкім раёнах. Ад распрацоўкі гэтага радовішча чакалі павелічэньня здабычы каля 1 мільёна тон нафты.

У дзяржаўнай нафтагазаздабыўной кампаніі «Беларуснафта» паведамілі, што ў 2024 годзе здабылі 1,938 мільёна тон нафты, у тым ліку 203 тысячы тон — з прасьвідраваных сёлета крыніц.

«Гэта рэкорд апошніх 29 гадоў», — паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА з спасылкай на кампанію.

У кампаніі сьцьвярджаюць, што павялічыліся і запасы нафты: прырост склаў больш за 700 тысяч тон, што не назіралася апошнія 40 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Гомельшчыне знайшлі новае радовішча нафты на мільён тон. ФОТА

Вытворчае аб’яднаньне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства займаецца пошукам, выведкай і распрацоўкай нафтавых радовішчаў.

У пачатку 2024 году кампанія паведаміла аб адкрыцьці новага радовішча нафты ў Гомельскай вобласьці — на Гарцаўскай пляцоўцы ў Хойніцкім і Рэчыцкім раёнах. Ад распрацоўваньня гэтага радовішча чакалі павелічэньня здабычы каля 1 мільёна тон нафты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуснафта» заявіла пра адкрыцьцё новага радовішча