На выбарах у Харватыі наперадзе дзейны прэзыдэнт Міланавіч, які мае прарасейскія погляды

Зоран Мілановіч, архіўнае фота

На прэзыдэнцкіх выбарах, якія праходзяць у Харватыі, больш набраў дзейны кіраўнік дзяржавы Зоран Міланавіч, які выбіраецца на другі тэрмін.

Паводле звестак Дзяржаўнай выбарчай камісіі, дзейны кіраўнік дзяржавы Зоран Міланавіч набраў 49% галасоў. Яго асноўны канкурэнт, прадстаўнік кіроўнай кансэрватыўнай партыі Драган Прымарач, атрымаў 19,35%.

Другі тур заплянаваны на 12 студзеня.

Харватыя — парлямэнцкая рэспубліка, большую частку ключавых рашэньняў у краіне прымае прэм’ер-міністар, пры гэтым прэзыдэнт зьяўляецца камандуючым узброенымі сіламі.

Міланавіч вядомы крытыкай вайсковай дапамогі Ўкраіне. У прыватнасьці, ён забараніў навучаць украінскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Харватыі.

Прэм’ер-міністар Андрэй Пленкавіч называе яго «прарасейскім палітыкам» і лічыць, што Міланавіч «зьнішчае рэпутацыю Харватыі ў NATO і ЭЗ». У адказ на гэта прэзыдэнт заяўляе, што спрабуе перадухіліць «уцягваньне Харватыі ў непатрэбную вайну» і што ва Ўкраіне «супраць Расеі ваююць ЗША і NATO».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Харватыі папрасіў прабачэньня ва ўкраінцаў за заяву прэзыдэнта
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнтам Харватыі абраны сацыял-дэмакрат Зоран Міланавіч