Ужо сёньня: 140 гадоў з дня сьмерці Дуніна-Марцінкевіча

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Падзеі 29 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

29 сьнежня 1884 году памёр Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — беларускі паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатру, першы клясык новай беларускай літаратуры. Падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў царскія ўлады абвінавацілі Дунін-Марцінкевіча ў распаўсюдзе «шкодных для ўраду» твораў. Хоць удзел яго ў паўстаньні ня быў даказаны, пісьменьніка арыштавалі і ён больш за год правёў у менскай турме, а пад паліцэйскім наглядам заставаўся да самай сьмерці ў 1884 годзе.

Летась у лістападзе збор твораў клясыка беларускай літаратуры Вiнцэнта Дунiн-Марцiнкевiча прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», але 11 сакавіка 2024 году гэтае рашэньне адмяніў Гомельскі абласны суд.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я б рагатаў, калі б гэта не было так сумна». Літаратуразнаўца тлумачыць, чаму ўлада баіцца Дуніна-Марцінкевіча

Дзень у гісторыі

1845 — Тэхас стаў 28-м штатам ЗША.

1922 — падпісаная дамова аб утварэньні СССР.

1947 — у Остэргофэне (Нямеччына) на сходзе, прысьвечаным 30-й гадавіне І Усебеларускага зьезду, было афіцыйна абвешчана пра аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР.

1958 — з Крымінальнага кодэксу СССР выдалілі паняцьце «вораг народу».

1989Вацлаў Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны.

1991 — праведзены рэфэрэндум аб дзяржаўнай незалежнасьці Ўзбэкістану.

1996 — у Гватэмале прымірэньнем бакоў скончылася грамадзянская вайна, што доўжылася 36 гадоў.

2021 — выйшаў апошні нумар газэты ТБМ «Наша слова», газэта закрылася ў зьвязку зь ліквідацыяй ТБМ.

У гэты дзень нарадзіліся

1842Восіп Лунц, беларускі лекар і навуковец, заснавальнік супрацьсухотнай дапамогі ў Менску.

1863Міхал Дзявочка, беларускі спартовец-раварыст. Перамагаў у гонках Масква — Ніжні Ноўгарад і Пецярбург — Масква. У гонках на трэку ў 1894 годзе стаў чэмпіёнам Расеі, у 1896-м — чэмпіёнам Англіі.

1883Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнаўца.

1913Зiнаiда Васiльева, балерына, народная артыстка Беларусі.

1934 Віктар Тарасаў, актор, народны артыст Беларусі.

1936Яўген Шабан, беларускі паэт, драматург.

1957 Зьміцер Колас, папулярызатар сусьветнай інтэлектуальнай спадчыны па-беларуску, перакладчык і выдавец.

Зьміцер Колас

1972 Джуд Лоў, брытанскі актор, двойчы ляўрэат прэміі «Оскар».

Your browser doesn’t support HTML5

Дзе забараняюць Джуда Лоў? У Беларусі!

У памяці

1926Райнэр Марыя Рыльке, аўстрыйскі паэт.

1937Яфім Мінін, беларускі мастак.

1986Андрэй Таркоўскі, расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст.

2019 — Захар Кудзін, беларускі мастак (скончыў жыцьцё самагубствам).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Карціны трэба купляць у жывых мастакоў», — сям’я Захара Кудзіна аб прычынах яго самагубства