Заходнеэўрапейскія (звычайныя) вожыкі прызнаныя «патэнцыйна ўразьлівымі», вынікае са справаздачы Сусьветнага фонду дзікай прыроды (WWF) за 2024 год, піша Deutsche Welle.
Усяму віной чалавечая дзейнасьць, адзначае экспэртка Катрын Самсон. Людзі зьнішчаюць іх прыроднае асяродзьдзе пасяленьня, пазбаўляючы даступных месцаў для зімоўкі. Свой унёсак таксама робіць забруджваньне навакольнага асяродзьдзя і зьмяненьне клімату.
Паводле дадзеных WWF, з гэтай жа прычыны пад пагрозай зьнішчэньня знаходзяцца каралы, барнэйскія сланы, паўднёва-ўсходнеазіяцкія джунглевыя быкі (бантэнгі) і пінгвіны-акулярнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абаронцы прыроды патрабуюць спыніць веснавое паляваньне на птушак і пасткі на дзікіх жывёл