Парлямэнт Паўднёвай Карэі прагаласаваў за імпічмэнт выканаўцу абавязкаў прэзыдэнта

У парлямэнце Паўднёвай Карэі

Хадайніцтва аб імпічмэнце Хан Док Су падала апазыцыйная Дэмакратычная партыя.

Хадайніцтва было адказам на адмову прэм’ер-міністра прызначыць трох судзьдзяў Канстытуцыйнага суду, якіх бракавала для зацьвярджэньня іншага імпічмэнту — прэзыдэнту Юн Сок Ёлю.

За імпічмэнт Хан Док Су прагаласавалі ўсе 192 парлямэнтары, якія прысутнічалі на пасяджэньні, пішуць усясьветныя інфармацыйныя агенцтвы.

Палітычны крызіс у Паўднёвай Карэі пачаўся пасьля таго, як прэзыдэнт Юн Сок Ёль 3 сьнежня аб’явіў аб увядзеньні ў краіне ваеннага становішча для абароны канстытуцыйнага ладу краіны ад апазыцыі.

Парлямэнт з другой спробы прагаласаваў за імпічмэнт прэзыдэнту, аднак для завяршэньня гэтага працэсу неабходнае рашэньне Канстытуцыйнага суду.

Пасьля імпічмэнту, вынесенага выканаўцу абавязкаў прэзыдэнта, дэпутаты будуць дамагацца выпраўленьня сытуацыі з Канстытуцыйным судом і далейшага працэсу імпічмэнту дзейнаму прэзыдэнту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Паўднёвай Карэі прагаласаваў за імпічмэнт прэзыдэнта
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі папрасіў прабачэньня за ўвядзеньне ваеннага становішча