Ужо сёньня: Дзень памяці Баляслава Пачопкі, Язэпа Германовіча, Міколы Касьпяровіча і Антона Ждановіча

Баляслаў Пачопка

Падзеі 26 сьнежня ў гісторыі Беларусі і сьвету.

Дзень у гісторыі

1825 — у Расейскай імпэрыі ў дзень увацарэньня імпэратара Мікалая І адбылася спроба вайсковага перавароту («восстание декабристов»).

Дзекабрысты на Сэнацкай плошчы, карціна Васіля Тіма

1926 — выйшаў на экраны адзін зь першых беларускіх мастацкіх фільмаў «Лясная быль». Зьняў яго кінарэжысэр Юры Тарыч паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвінапас».

1973 — прызямліўся касьмічны карабель Саюз-13, на борце якога быў і беларус Пятро Клімук.

Пётра Клімук

1991 — Савет Рэспублік Вярхоўнага Савету СССР прыняў дэклярацыю аб спыненьні існаваньня СССР у сувязі з утварэньнем Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

2011 — палітвязьня Алеся Бяляцкага прывезьлі з турмы на разьвітаньне з памерлым бацькам.

У гэты дзень нарадзіліся

1891 — Алесь Вініцкі, гісторык беларускай эміграцыі

1891 — Генры Мілер, амэрыканскі пісьменьнік і мастак.

Генры Мілер

1893 — Мао Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік камуністычнага Кітаю ў 1949-1976 гадах.

Маўзалей Мао Цзэдуна, Пэкін, Плошча Тянаньмынь

1893 — Яўген Цікоцкі, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.

1922 — Алег Лапіцкі, удзельнік беларускага супраціву, вязень ГУЛАГу.

1931 — Аляксандар Талерчык, адзін з заснавальнікаў гарадзенскага гістарычна-культурнага таварыства «Паходня».

Аляксандар Талерчык ў 2013 годзе

1937 — Уладзімер Гніламёдаў, беларускі літаратуразнаўца, акадэмік.

1953 — Тоомас Хэндрык Ільвэс, эстонскі палітык, прэзыдэнт Эстоніі.

Тоомас Хендрык Ільвэс

У памяці

1827 — памёр Ян Голанд, кампазытар, дырыгент, кіраўнік Нясьвіскай капэлі.

1913 — Амброз Бірс, амэрыканскі пісьменьнік і журналіст.

1937 — у Менску бальшавікі расстралялі актора Антона Ждановіча (Антука Крыніцу).

1937 — бальшавікі расстралялі Мікалая Касьпяровіча, этнографа і мовазнаўцу, галоўнага завадатара краязнаўчага руху.

1940 — Баляслаў Пачопка, уніяцкі сьвятар, сталы аўтар «Нашай Нівы», рэдактар-выдавец першай каталіцкай газэты «Biełarus». Памёр пад сьледзтвам НКВД. Ахвяра сталінізму.

1957 — Юры Сабалеўскі, грамадзкі дзяяч у Заходняй Беларусі і пад нямецкай акупацыяй.

1978 — Язэп Германовіч (Вінцук Адважны), сьвятар, пісьменьнік, вязень ГУЛАГу, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі.

Язэп Германовіч