Зонд быў па-за сувязьзю на працягу некалькіх дзён, і навукоўцы будуць чакаць сыгналу каля 5:00 па Грынвічы 28 сьнежня, каб даведацца, ці выжыў ён. Зонд можа дапамагчы лепш зразумець, як працуе Сонца.
Доктар Нікола Фокс, кіраўнік навуковага аддзелу NASA, сказаў BBC News: «На працягу стагодзьдзяў людзі вывучалі Сонца, але вы не адчуваеце атмасфэры месца, пакуль не наведаеце яго.
І таму мы ня можам адчуць атмасфэру нашай зоркі, калі не праляцім празь яе».
Parker Solar Probe быў запушчаны ў 2018 годзе і накіроўваўся да цэнтру нашай Сонечнай сыстэмы. Ён ужо праляцеў міма Сонца 21 раз, набліжаючыся ўсё болей, але напярэдадні Каляд адлегласьць стала рэкордна блізкая.
Пры найбольшым збліжэньні зонд быў на адлегласьці 3,8 мільёна міляў (6,2 мільёна км) ад паверхні. Гэта можа здацца ня надта блізкім, але Нікола Фокс параўноўвае: «Мы знаходзімся за 93 мільёны міляў ад Сонца, так што калі я пастаўлю Сонца і Зямлю за адзін мэтар адно ад аднаго, то сонечны зонд Parker ужо за чатыры сантымэтры ад Сонца… так што гэта блізка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы: на сонцы можа адбыцца гіганцкая ўспышка, якая пашкодзіць ЗямліЗонд павінен вытрымаць тэмпэратуру 1400 °C і радыяцыю, якая можа вывесьці з ладу бартавую электроніку. Ён абаронены вугляродна-кампазытным шчытом таўшчынёй 11,5 см, але найперш ягоная тактыка палягае на тым, каб хутка залятаць і вылятаць.
Фактычна ён будзе рухацца хутчэй, чым любы створаны чалавекам аб’ект. Хуткасьць 430 000 міляў на гадзіну — гэта як пераляцець зь Лёндана ў Нью-Ёрк менш чым за 30 сэкундаў.
Хуткасьць «Паркера» абумоўленая велізарнай гравітацыйнай сілай, якая на яго ўзьдзейнічае пры падзеньні на Сонца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NASA пасьпяхова запусьціла касьмічны апарат да спадарожніка Юпітэра ЭўропыНавукоўцы спадзяюцца, што праходзячы скрозь зьнешнюю атмасфэру зоркі — яе карону — касьмічны карабель раскрые даўнюю таямніцу.
«Карона вельмі, вельмі гарачая, і мы ўяўленьня ня маем чаму», — тлумачыць доктар Джэніфэр Мілард, астраном з Fifth Star Labs ва Ўэльсе.
«Тэмпэратура паверхні Сонца — каля 6000 °C ці блізка таго, але карона, гэтая разрэджаная зьнешняя атмасфэра, якую вы бачыце падчас сонечных зацьменьняў, дасягае мільёнаў градусаў — а яна далей ад Сонца. Але як гэтая атмасфэра становіцца больш гарачай?“
Місія таксама павінна дапамагчы навукоўцам лепш зразумець сонечны вецер — пастаянны паток зараджаных часьцінак, якія вырываюцца з кароны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом даручыў NASA стварыць стандарт часу на Месяцы