Аўтар тэлеграм-каналу «ЗаТелеком» і выканаўчы дырэктар «Таварыства абароны інтэрнэту» Міхаіл Клімараў прааналізаваў дадзеныя аб расейскім трафіку плятформы праз сэрвіс маніторынгу Google. Экспэрт склаў графік «запаволеньня» Youtube, які паказвае, што ў апошнія дні доступ да сэрвісу быў значна абмежаваны.
«Цяпер сэрвіс маніторынгу паказвае 8,5 пункта трафіку з РФ. Да „запаволеньня“ гэта было 40 пунктаў. Гэта значыць, цяпер прыкладна 20% ад нармальнага стану. <…> Канстатуем: YouTube дэ-факта заблякаваны ў Расеі», — гаворыцца ў канале.
Зь ліпеня 2024 году карыстальнікі з Расеі назіралі значныя перабоі ў працы Youtube. Экспэрты зьвязваюць страту трафіку з рашэньнем расейскіх уладаў запаволіць працу відэахостынгу ў краіне.
Прадстаўнікі расейскага ўраду афіцыйна абвінавачваюць у збоях саму кампанію: нібыта запаволеньне выклікана непаладкамі ў працы сэрвісу Google Global Cache. У Google гэта адмаўляюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі зноў фіксуюць збоі ў працы YouTube. Пра блякаваньне сэрвісу сёньня спытаў Пуціна беларускі блогер ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Google апавясьціў жыхароў Беларусі аб адключэньні праграмаў манэтызацыі