Ужо сёньня: 120 гадоў з дня нараджэньня Алеся Дудара

Алесь Дудар

Падзеі 24 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

24 сьнежня 1904 году нарадзіўся Алесь Дудар (ад нараджэньня Дайлідовіч) — беларускі паэт, крытык, перакладчык, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў. Першы верш апублікаваў у 1921 у годзе. Дудар быў aдным з caмыx пaпyляpныx бeлapycкix пaэтaў свайго чacy, стаў адным з зacнaвaльнiкaў менскай, віцебскай і полацкай філій лiтapaтypнaгa aб’яднaньня «Maлaдняк».

За верш «Пасеклі наш край...», якi бaльшaвiцкiя ўлaды pacцaнiлi як «кoнтppэвaлюцыйнyю i нaцыянaлicтычнyю вылaзкy кляcaвaгa вopaгa нa лiтapaтypным фpoнцe», у сакавіку 1929 году Алесь Дудар быў арыштаваны i выcлaны нa 3 гaды ў Смаленск. У выcылцы яго пaўтopнa apыштaвaлі i пpывeзьлі нa дoпыты ў Mенcк, дзе aбвiнaвaцілі вa ўдзeлe ў «Caюзe вызвaлeньня Бeлapyci» (пa cпpaвe пpaxoдзiлa бoльш зa 30 бeлapycкix пicьмeньнiкaў) і зноў выслалi ў Cмaлeнcк. У 1931 гoдзe ён вярнуўся ў Беларусь, але ў 1936-ым знoў быў apыштaвaны і 29 кacтpычнiкa 1937 гoду paccтpaляны, як мяpкyюць, вa ўpoчышчы Kypaпaты пaд Mенcкaм. Ямy тaды было 32 гaды.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 фактаў пра паэта Алеся Дудара, які баяўся Полацку і злаваўся на актораў за расейскамоўнасьць

Таксама ў гэты дзень

1223 — у Італіі Сьвяты Францішак з Асізі зладзіў першую ў сьвеце калядную батлейку.

1659 — падчас Трынаццацігадовай вайны маскоўскія войскі па пераходзе Буга захапілі Заблудаў і забілі месьцічаў, што схаваліся ў касьцёле.

1812 — войскі Напалеона пакінулі тэрыторыю сучаснай Беларусі.

1914 — на заходнім фронце Першай сусьветнай вайны пачалося Каляднае замірэньне — кароткае неафіцыйнае спыненьне баявых дзеяньняў паміж брытанскімі і францускімі вайскоўцамі з аднаго боку і нямецкімі з другога.

1976 — у Гарадку адкрыўся краязнаўчы музэй.

1982 — у Магілёве адкрыўся музэй Бялыніцкага-Бірулі.

1989 — зьезд народных дэпутатаў СССР прызнаў існаваньне таемных пратаколаў Пакту Молатава — Рыбэнтропа 1939 году і абвясьціў іх юрыдычна нікчэмнымі.

2002 — вялікі пажар у Нясьвіскім замку.

Нясьвіскі замак

2011 Павал Белавус разам зь сябрамі стварылі інфармацыйна-асьветніцкую арганізацыю «Арт Сядзіба».

Павал Белавус

2017 — у Менску адкрылі мэмарыяльную дошку Рыгору Барадуліну.

2020 — арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь і адслужыў калядную імшу. 31 жніўня 2020 яго не пусьцілі ў краіну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арцыбіскуп Кандрусевіч пра вяртаньне ў Беларусь: «Пацалаваў зямлю. Гэта мая зямля!» ВІДЭА

У гэты дзень нарадзіліся

1784Зарыян Даленга-Хадакоўскі, беларускі археоляг, фальклярыст, этнограф, дыялектоляг.

1798Адам Міцкевіч, паэт. Удзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху супраць Расейскай імпэрыі, быў сябрам Таварыства філяматаў.

Адам Міцкевіч (гравюра з выданьня 1948 г.)

1799 Марыля Верашчака, каханая Адама Міцкевіча, якой ён прысьвячаў свае творы.

1891 Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзяяч.

1913 Аляксей Кулакоўскi, пісьменьнік.

1917Ян Гушча, паэт, празаік, перакладнік беларускай літаратуры на польскую мову.

1967 Яўген Калмыкоў, сузаснавальнік, дырэктар і прадусар гурта «Ляпіс Трубяцкой».

У памяці

1524 Васка да Гама, партугальскі падарожнік.

1620 Рэйнгольд Гейдэнштэйн, гісторык і дыплямат.

1942 — Вінцэнт Гадлеўскі, сьвятар, палітык, публіцыст, перакладчык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст. і нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх турмаў, дзеяч нацыянальнага руху 1-й пал. 1940-х, ахвяра нацысцкай расправы.

Вінцэнт Гадлеўскі. Каля 1906 г.

1982 Люі Арагон, выдатны францускі пісьменьнік, крытык ды грамадзкі дзяяч.