У Менску на коўзанцы памёр мужчына

Коўзанка на Нямізе, архіўнае фота

Трагічнае здарэньне адбылося на Нямізе.

Пра здарэнне напісалі чытачы старонкі «Стыдно Минск», заўважыла «Наша Ніва». Паводле іх інфармацыі, здарэньне адбылося 21 сьнежня на сэансе ў 17 гадзін.

У канале разьмясьцілі відэа, на якім здалёк бачна, як побач з бортам ляжыць нечым накрыты чалавек. Яго агарадзілі мэталічнымі поручнямі.

Паводле некаторых сьведчаньняў, мужчына ўрэзаўся ў борт і яму нейкі час аказвалі дапамогу. Нібыта ён быў на коўзанцы з жонкай і сынам. Сэанс спынілі, а грошы людзям вярнулі.

Пазьней інфармацыя трапіла ў дзяржаўныя СМІ. «F-1 Каток» паведаміў агенцтву «Менск-Навіны» пра тое, што здарэньне сапраўды адбылося. Амаль гадзіну мужчыну спрабавалі рэанімаваць, але марна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры ратавальнікі не знайшлі людзей у памяшканьнях. Пацярпелі 16 чалавек
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Смаргонях абрынуўся мост разам з аўтавышкай на ім