WSJ: улады ЗША разглядаюць забарону кітайскіх роўтэраў TP-Link

Ілюстрацыйнае фота

Улады ЗША расьсьледуюць, ці стварае кітайская кампанія TP-Link, чые роўтэры былі зьвязаныя з кібэратакамі, пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Разглядаецца таксама магчымасьць забароны гэтых прыладаў, паведамляе выданьне The Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле суразмоўцаў WSJ, продаж роўтэраў TP-Link у ЗША могуць забараніць ужо ў наступным годзе. Новая адміністрацыя прэзыдэнта Дональда Трампа ўжо пазначыла агрэсіўны падыход да Кітаю, адзначае WSJ.

TP-Link займае прыкладна 65% рынку роўтэраў для дому і малога бізнэсу ў ЗША.

Паводле апублікаванага ў кастрычніку аналізу Microsoft, кітайская хакерская арганізацыя падтрымлівае шырокую сетку скампрамэтаваных прыладаў, якая ў асноўным складаецца з тысячаў роўтэраў TP-Link. Гэтая сетка выкарыстоўвалася для правядзення кібэратакаў.

Па словах суразмоўцаў выдання, кліентам рэгулярна пастаўляюцца роўтэры TP-Link з уразьлівасцямі бяспекі, якія кампанія часта не выпраўляе.

Прадстаўнік пасольства КНР у Вашынгтоне Лю Пэн’юй заявіў, што ЗША, прыкрываючыся нацыянальнай бясьпекай, «душаць кітайскія кампаніі». Ён дадаў, што Пэкін будзе «рашуча абараняць» законныя правы і інтарэсы кітайскіх фірмаў.

Калі ЗША забароняць роўтэры TP-Link, гэта будзе самая суровая мера Вашынгтону супраць кітайскай кампаніі пасьля санкцыяў супраць Huawei.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітайскія камэры відэаназіраньня распаўсюджваюцца ў Цэнтральнай Эўропе, нягледзячы на ​​праблемы бясьпекі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія адмовілася ад абсталяваньня кітайскай кампаніі Huawei для сетак 5G.