Цырымонія ўручэньня прэміі «Надзея на свабоду» Саюзу журналістаў Літвы прайшла ў Канстытуцыйнай залі Сейма Літвы 13 сьнежня.
Прэмію «Надзея на свабоду» заснаваў дэпутат Сейма Літвы Казіс Старкявічус.
Сёлета ўзнагароду ўручылі рэдактарцы сайту «Мэдыязона.Беларусь» Насьце Бойка.
Цырымонія прайшла ў Канстытуцыйнай залі Сэйма Літвы 13 сьнежня.
![Анастасія Бойка, Казіс Старкявічус (у цэнтры), кіраўнікі журналісцкіх арганізацый Літвы на Форуме журналісцкіх арганізацый краін Балтыі і перасьледаваных беларускіх журналістаў, Вільня, 13 сьнежня 2024](https://gdb.rferl.org/7b7d7403-5e7f-47e7-a4b5-e7d0feed61c1_w1080_h608_b_s.jpg)
Анастасія Бойка, Казіс Старкявічус (у цэнтры), кіраўнікі журналісцкіх арганізацый Літвы на Форуме журналісцкіх арганізацый краін Балтыі і перасьледаваных беларускіх журналістаў, Вільня, 13 сьнежня 2024
Уручэньне адбылося падчас штогадовага Форуму балтыйскіх журналістаў і беларускіх журналістаў у выгнаньні, які праходзіць у Вільні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расьсьледнікі Свабоды сталі ляўратамі прэміі ўраду Літвы «За садзейнічаньне разьвіцьцю міжкультурнага дыялёгу»