У Беларусі маюць рыхтаваць супрацоўнікаў для СІЗА і калёній краінаў СНД

Папраўчая калёнія ў расейскім Хабараўскім краі, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка ўхваліў для перамоваў праект пагадненьня аб падрыхтоўцы кадраў для пэнітэнцыярных службаў дзяржаў — удзельніц СНД.

Адпаведны ўказ нумар 461 ён падпісаў 11 сьнежня, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Лукашэнка ўпаўнаважыў Міністэрства ўнутраных справаў правесьці перамовы па праекце пагадненьня, дазволіўшы пры неабходнасьці ўносіць у яго зьмяненьні, якія ня маюць прынцыповага характару.

Калі будзе дамоўленасьць, пагадненьне мае падпісаць урад.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Dissidentby паведаміў аб трагічнай сьмерці жанчыны, якую некалькі разоў судзілі за экстрэмізм
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У акупаваным Расеяй Данецку выбухнуў аўтамабіль, які належаў начальніку калёніі ў Аленаўцы. Ён загінуў