У Варшаве для беларускіх дзяцей зладзілі Навагоднюю ялінку

Дзеці на сьвяткаваньні

8 сьнежня Музэй Вольнай Беларусі і «Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» сабралі дзяцей беларускіх палітвязьняў, ваяроў і вэтэранаў на вялікую імпрэзу — «Навагоднюю ялінку ў Музеі Вольнай Беларусі».

Усе ахвотныя не зьмясьціліся ў памяшканьні музэю, таму імпрэзу паўтарылі ўвечары, піша Reform.

Дзецям прапанавалі сьвяточныя актыўнасьці зь беларускімі казачнымі пэрсанажамі, паказ спэктаклю «Сумны суп» ад тэатральнага калектыву «Прыехалі», а таксама салодкі стол і падарункі.

«Навагодняя ялінка ў Музэі Вольнай Беларусі» ладзіцца другі год запар.

Сьвяточнае мерапрыемства арганізавалі Музэй Вольнай Беларусі і НАУ пры садзейнічаньні Беларускай асацыяцыі палітвязьняў «Да Волі», тэатральных калектываў «Прыехалі» і «Дзея Другая», фундацыі «Тутака» і пры падтрымцы Генэральнага прадстаўніцтва Фляндрыі ў Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі.

Кіраўнік прадстаўніцтва, Матыяс Дэ Мур, асабіста прыняў удзел у сьвяткаваньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвяточная інфляцыя. На колькі за год у Беларусі падаражэлі калядныя ялінкі і як выбраць самы экалягічны варыянт
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэстываль касплэю, канцэрт рок-гурту «Псыхея», выстава жывапісу. Якія імпрэзы сёлета адмянялі ў Беларусі і што на гэта ўплывала