Дата дня
9 сьнежня 1891 году ў Менску нарадзіўся Максім Багдановіч, паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 нечаканых фактаў з жыцьця Багдановіча, якіх вы ня ведаліГэты дзень у гісторыі
1948 — Генэральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю аб папярэджваньні злачынства генацыду і пакараньні за яго.
1961 — у Ерусаліме ізраільскі суд прызнаў Адольфа Айхмана вінаватым у злачынствах супраць чалавецтва і прыгаварыў да сьмяротнага пакараньня. У нацысцкай Нямеччыне Айхман узначальваў аддзел у справе габрэяў Галоўнай управы імпэрскай бясьпекі.
1976 — заснаваны Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту.
1981 — у Менску адкрылі помнік Максіму Багдановічу.
1990 — Лех Валэнса перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы.
2001 — у горадзе Старыя Дарогі Менскай вобласьці ўрачыста адкрыты помнік паэтцы Ларысе Геніюш.
2020 — памёр Вячаслаў Кебіч, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусі, які падпісаў Белавескія пагадненьні.
У гэты дзень нарадзіліся
1842 — Пётар Крапоткін, расейскі тэарэтык анархізму, гісторык, літаратар.
1893 — Станіслаў Шыманоўскі, беларускі паэт.
1916 — Керк Дуглас, амэрыканскі актор, сын эмігрантаў зь Беларусі.
1960 — Ігар Пракаповіч, краязнаўца, пісьменьнік.
1963 — Сяргей Краўчанка, музыка гуртоў «Бонда» і «Уліс».
У памяці
1268 — Войшалк, вялікі князь літоўскі (забіты).
1973 — Янка Шутовіч, літаратуразнаўца, выдавец, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх турмаў і ГУЛАГу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Імёны Свабоды: Янка Шутовіч2004 — Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнэр, працаваў у дуэце з Уладзімерам Цэсьлерам.
2016 — Уладзімер Дзіско, заслужаны настаўнік Беларусі, выкладчык беларускай мовы Коласаўскага ліцэю.
2020 — Вячаслаў Кебіч, колішні прэм’ер-міністар Беларусі.