У Нью-Ёрку забілі гендырэктара найбуйнейшай страхавой кампаніі ЗША

Здымкі з камэры відэаназіраньня на месцы забойства Томпсана

Стралок забіў Браяна Томпсана ранкам каля гатэлю.

Забойства адбылося прыкладна ў 6:40 каля гатэлю Hilton на Шостай авэню на Мангэтэне ў Нью-Ёрку. Браяна Томпсана пасьля стрэлу даставілі ў лякарню, дзе ён сканаў.

У паліцыі заявілі, што стрэл ня быў выпадковым і сытуацыя падобная да мэтанакіраванага забойства, піша Reuters.

У гатэлі меў адбыцца сход інвэстараў кампаніі UnitedHealth, генэральным дырэктарам якой быў Томпсан. Камісар паліцыі Нью-Ёрку Джэсыка Тыш заявіла, што разглядаецца вэрсія наўмыснага забойства. Падобна, забойца чакаў Томпсана некалькі хвілін. Паліцыя прапануе ўзнагароджаньне за інфармацыю пра стралка.

UnitedHealth — найбуйнейшая страхавая кампанія ў Злучаных Штатах. Яе паслугамі карыстаюцца дзясяткі мільёнаў грамадзянаў краіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як атрымаць мэдычную дапамогу беларусу ў Польшчы, Літве, Грузіі і колькі гэта каштуе. Тлумачым на рэальных прыкладах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы сталі часьцей страхаваць здароўе