Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сталі часьцей страхаваць здароўе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вырасла колькасьць грамадзян Беларусі, якія набываюць сабе мэдычную страхоўку.

За мінулы год колькасьць беларусаў, якія добраахвотна застрахавалі сваё здароўе, павялічылася на 60 тысяч чалавек.

Летась больш за 713 тысяч грамадзян Беларусі набылі добраахвотныя мэдыцынскія страхоўкі. Годам раней колькасьць застрахаваных асоб па такіх дамовах складала крыху больш за 653 тысячы. Такую статыстыку прывёў часопіс «Страхование Беларуси».

Пры гэтым сума страхавых узносаў за год вырасла на 26% — да 258 734,4 тысяч рублёў.

Больш за ўсё пагадненьняў на добраахвотнае мэдыцынскае страхаваньне заключылі «Белдзяржстрах» (340,9 тыс.) і «Белнафтастрах» (186,8 тыс.).

Сярэдні ўзнос па дамовах добраахвотнага мэдыцынскага страхаваньня склаў 362,6 рубля. Для параўнаньня: у 2022 годзе сума была 314,2 рубля.

Усе страхавыя кампаніі за 2023 год выплацілі страхавую кампэнсацыю сваім кліентам па мэдыцынскіх страхоўках у памеры 186 576 тыс., гэта на 7,5% больш, чым годам раней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG