Дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена цытуе «Голас Амэрыкі».
«Злучаныя Штаты зьяўляюцца партнэрам Грузіі і грузінскага народу ўжо больш за 32 гады. Наша партнэрства грунтуецца на агульнай прыхільнасьці свабодзе і дэмакратыі, а таксама на імкненьні бачыць Грузію ў эўраатлянтычнай сям’і. Мы працавалі плячо ў плячо з усімі грузінскімі ўрадамі і народам Грузіі дзеля разьвіцьця эканомікі краіны, паляпшэньня яе сыстэмы адукацыі, павышэньня абараназдольнасьці і пашырэньня магчымасьцяў у сфэры аховы здароўя і сельскай гаспадаркі. Злучаныя Штаты заўсёды былі цьвёрдымі прыхільнікамі сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі, і наша прыхільнасьць мужнаму грузінскаму народу і яго эўраатлянтычным памкненьням застаецца непахіснай», — гаворыцца ў заяве.
«Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць жорсткі і неабгрунтаваны гвалт партыі „Грузінская мара“ супраць грамадзян Грузіі, пратэстоўцаў, прадстаўнікоў СМІ і апазыцыі. Мы заклікаем „Грузінскую мару“ спыніць прымяненьне рэпрэсіўных тактык, у тым ліку адвольныя затрыманьні і фізычны гвалт, якія выкарыстоўваюцца для падаўленьня крытыкаў, — заявіў дзяржсакратар ЗША. — Асабліва нас турбуюць паведамленьні аб сур’ёзных траўмах, нанесеных людзям супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Усе затрыманыя за рэалізацыю сваіх правоў на мірныя сходы і свабоду выказваньня павінны быць неадкладна вызваленыя, а службовыя асобы, адказныя за незаконнае прымяненьне сілы, павінны быць прыцягнутыя да поўнай адказнасьці».
Энтані Блінкен падкрэсьліў, што «Злучаныя Штаты салідарныя з грузінскім народам і яго дэмакратычнымі памкненьнямі. Тыя, хто падрывае дэмакратычныя працэсы або інстытуты ў Грузіі, у тым ліку тыя, хто душыць права грамадзян Грузіі на свабоду мірных сходаў і выказваньня думак, будуць прыцягнутыя да адказнасьці. Апроч працягу раней абвешчанага ўсёабдымнага перагляду двухбаковага супрацоўніцтва, Злучаныя Штаты цяпер рыхтуюцца выкарыстоўваць усе наяўныя ў іх распараджэньні інструмэнты, уключаючы дадатковыя санкцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грузіі затрымалі лідэраў апазыцыі. У партыйных офісах праводзяць ператрусы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «„Грузінская мара“ вядзе краіну не ў Брусэль, а ў Будапэшт», — Вадзім Дубноў