Падобна, мінулі стагодзьдзі з таго часу, як рымляне апошні раз так балюча ўспрымалі падзеі ў Калізэі, і справа не ў нядаўнім выпуску сіквэлу Рыдлі Скота «Глядыятар», піша The New York Times.
Плян Калізэю і Airbnb даць нешматлікім абраным магчымасьць выпусьціць свайго «ўнутранага глядыятара» на самым наведваным месцы ў Італіі выклікаў абурэньне сярод многіх рымлянаў, якія кажуць, што гэта прыніжае каштоўную культурную славутасьць.
На працягу дзьвюх травеньскіх начэй агулам да 32 чалавек навучацца мастацтву бою глядыятараў на старажытнай арэне, якому вучаць аматары рымскай гісторыі, якія спэцыялізуюцца на рэканструкцыі.
Праект зьяўляецца партнэрствам паміж Археалягічным паркам Калізэй і Airbnb, плятформай рэзэрваваньня жыльля, якая ахвяравала 1,5 мільёна даляраў на стварэньне пастаяннай экспазыцыі на арэне. Мэта, па словах Airbnb, «палягала ў тым, каб падтрымаць бягучую працу ў захаваньні Калізэю, каб знайсьці новыя спосабы натхніць і навучыць наведнікаў гістарычнаму значэньню гэтай мінулай эпохі».
Але некаторыя рымляне і дзеячы культуры супраць.
«Мы супраць ператварэньня Калізэю ў тэматычны парк», — сказаў Масымільяна Смэрыльлё, эўрадэпутат і член гарадзкой рады Рыма, адказны за культуру. Ён сказаў, што неўзабаве сустрэнецца з прадстаўнікамі Airbnb, каб паспрабаваць прымусіць кампанію перадумаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гістарычны цэнтар Наваградку прызналі помнікам міжнароднага значэньняПры гэтым Фэдэрыка Маліконэ, заканадаўца ад партыі Fratelli d’Italia прэм’ер-міністаркі Джорджы Мэлёні, нагадаў, што Калізэй быў пабудаваны для грубых забаў. Таму спробы разглядаць Калізэй як нешта недатыкальнае і сьвятое ён лічыць няслушнымі. Ён дадаў, што глядыятарскія гульні ўжо прыцягваюць турыстаў на іншых гістарычных арэнах, напрыклад у францускім Німе. Правацэнтрысцкі ўрад раней пашырыў магчымасьці для гістарычных рэканструктараў.
Пры гэтым удзел Airbnb накладае дадатковы адбітак на сытуацыю. Рым даўно цярпіць ад масавага турызму, і гэта выклікае незадаволенасьць жыхароў. Дасьледаваньні паказваюць, што за апошнія гады на рынку нерухомасьці колькасьць кватэр, якія здаюцца на кароткі тэрмін, рэзка вырасла ў суадносінах да кватэр, якія здаюцца надоўга.
Чаканае прыбыцьцё ў 2025 годзе мільёнаў пілігрымаў на сьвята Юбілею, якое традыцыйна адзначаецца Рымска-каталіцкай царквой кожныя 25 гадоў, толькі пагоршыць сытуацыю.
Культавы помнік «заўсёды выклікае велізарныя эмоцыі і дыскусіі», паскардзілася прэс-сакратарка Airbnb.
«Надзвычайная сытуацыя з кічам у Калізэі», — напісаў Масымільяна Танэлі, дырэктар рэдакцыі мастацкага часопіса, у крытычным рэдакцыйным артыкуле пра плян глядыятараў. Ён напісаў таксама, што рэканструктарскія асацыяцыі Ars Dimicandi і Gruppo Storico Romano, якія ўдзельнічаюць у праекце, не адпавядаюць патрабаваньням. Такую ацэнку адхіляюць абедзьве групы і чыноўнікі Калізэю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША: Палата прадстаўнікоў прагаласавала за выдаленьне статуй канфэдэратаў з КапітоліяGruppo Storico Romano скарысталася арыгінальным фільмам «Глядыятар» у 2000 годзе, каб адкрыць сваю першую школу глядыятараў недалёка ад старажытнага Апіевага шляху, і з таго часу яе папулярнасьць расце, таксама дзякуючы падтрымцы, якую асацыяцыя атрымала ад дэпутата Маліконэ.
Дарыё Батальлё, заснавальнік Ars Dimicandi, сказаў, што «Гладыятар» і яго працяг былі адной з прычынаў таго, што такія ініцыятывы, як тыя, якія прасоўваліся ў Калізэі, былі такімі неабходнымі — імаверна, у фільмах многае з гісторыі няправільна. Напрыклад, сказаў ён, глядыятараў не заўсёды прымушалі біцца да сьмерці, і многія зь іх былі добраахвотнікамі, у тым ліку паняволенымі ў надзеі палепшыць сваё жыцьцёвае становішча.
Мерапрыемствы з удзелам Airbnb стануць «захапляльным досьведам», яны менш пра забавы, а больш пра гісторыю, каб «упершыню паказаць, што адбывалася на самой справе», сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малавядомыя факты і лічбы пра ўдзел беларусаў у бітве за Монтэ-Касіна