У беларуса канфіскавалі 244 пачкі цыгарэт безь дзяржаўных марак агульнай вагой каля 50 кіляграмаў. Цыгарэты былі схаваныя ў дзьвюх валізах.
Агулам за апошнія месяцы ў Італіі кафіскавалі 275 кіляграмаў кантрабандных цыгарэт у «12 чалавек розных нацыянальнасьцяў (беларусаў, грэкаў, італьянцаў), двое зь якіх былі арыштаваныя».
У ліпені 2024 году ў аэрапорце Катаніі затрымалі чатырох беларусаў, якіх падазраюць у кантрабандзе цыгарэт. Выпадкі незаконнага ўвозу цыгарэт выявілі ў пэрыяд з красавіка па ліпень 2024 году падчас праверак, якія праводзілі на рэйсах з Грэцыі ў рамках барацьбы з кантрабандай тытунёвых вырабаў замежнай вытворчасьці. У багажы чатырох беларусаў знайшлі цыгарэты замежнай вытворчасьці без італьянскіх акцызных марак агульнай вагой 215,5 кг. Траіх беларусаў арыштавалі і перадалі ў распараджэньне судовых уладаў, яшчэ аднаго пакінулі на волі.
За кантрабанду цыгарэт у Італіі беларусам пагражае турэмнае зьняволеньне на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатырох беларусаў затрымалі ў Італіі за кантрабанду цыгарэт