Увагу на прысуд зьвярнула выданьне «Вёрстка».
Студэнтка-аніматарка вяла групу «ЎКантакце», куды выкладала свае малюнкі. На яе былі падпісаныя каля 130 чалавек. Яе аднагрупніца палічыла, што ілюстрацыі прапагандуюць ЛГБТ-адносіны (у Расеі такая прапаганда забароненая законам) і ўтрымліваюць парнаграфію. Яна данесла на студэнтку кіраўніцтву ВНУ, а потым у паліцыю. Перад гэтым яна натарыяльна засьведчыла выкладзеныя малюнкі.
Судовы працэс заняў восем месяцаў. Абвінавачаная заявіла, што раскаялася ў зробленым. У прысудзе пазначана, што студэнтка «ўсьвядоміла грамадзкую небясьпеку сваіх дзеяньняў, якая палягае ў падрыве грамадзкай маральнасьці, псыхічнага, маральнага разьвіцьця грамадзтва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску зладзілі «хэнтай-вечарынку». Адбыліся затрыманьні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі другі раз асудзілі дэпутата за антываенную пазыцыю. Судзьдзя ня стаў слухаць яго апошняе слова ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўжо 19 іншаземцаў асудзілі за «агентурную дзейнасьць». Хто гэтыя людзі?