Масавыя затрыманьні адбыліся ў сталіцы пасьля «хэнтай-вечарынкі», якую праводзілі з пазнакай «18+». Хэнтай — тып японскай анімацыі, коміксы і стылістыка на эратычную і парнаграфічную тэматыку.
«Мерапрыемства для дарослых» такога кшталту ў менскім клюбе скончылася затрыманьнямі яго ўдзельнікаў.
«Нашай ніве» стала вядома, што хэнтай-вечарынка праходзіла напярэдадні Калядаў.
Як выявілася, пасьля вечарынкі сілавікі затрымалі некаторых арганізатараў і ўдзельнікаў, агулам каля 10 чалавек. Ім далі адвольныя тэрміны — ад 5 да 15 содняў. Некаму прыпісалі дробнае хуліганства, некаму іншыя адміністрацыйныя справы.
Відэа зь вечарынкі апублікаваў расейскі прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла.