Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін прыняў прапанову ўраду падпісаць зь Беларусьсю пагадненьне аб узаемным выкананьні судовых пастаноў.
Пра гэта паведамляе ТАСС.
Пагадненьне датычыцца судовых пастановаў, вынесеных па грамадзянскіх і крымінальных справах у частцы грамадзянскага пазову, які абавязвае даўжніка выплаціць ініцыятару пазову грошы, у тым ліку ў частцы дзяржаўнага мыта, а таксама іншых судовых і працэсуальных выдаткаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як узаемадзейнічаюць базы вышуку Беларусі, Расеі, СНД, Інтэрполу. Тлумачаць былы міліцыянт і юрыстСудовыя пастановы адной краіны, якія падпадаюць пад пагадненьне, ня будуць патрабаваць адмысловай працэдуры прызнаньня ў іншай.