У апублікаванай на афіцыйным сайце МЗС заяве адзначаецца аб падтрымцы «прэзыдэнта Башара Асада, ураду і народу братэрскай Сырыі ў сувязі з атакамі тэрарыстычных фармаваньняў у правінцыях Алепа і Хама».
«Падтрымліваем намаганьні Дамаску і ягоных хаўрусьнікаў у адбіцьці тэрарыстычнай пагрозы і стабілізацыі сытуацыі. Катэгарычна асуджаем атакі тэрарыстаў на консульскія ўстановы і цывільнае насельніцтва. Выказваем надзею на хутчэйшую стабілізацыю сытуацыі, ліквідацыю тэрарыстычнай пагрозы і вяртаньне братэрскай Сырыі да мірнага жыцьця», — адзначаецца ў заяве МЗС Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сырыйскія паўстанцы захапілі большую частку Алепа, сутыкнуўшыся са слабым супрацівамУ Сырыі антыўрадавыя ўзброеныя групоўкі ўзялі пад кантроль правінцыю Ідліб. Тысячы сырыйскіх паўстанцаў захапілі большую частку горада Алепа, усталяваўшы свае пазыцыі ў найбуйнейшым горадзе краіны і ўзяўшы пад кантроль яго аэрапорт, перш чым пашырыць свой ударны наступ на суседнюю правінцыю.
Па словах байцоў і актывістаў, падчас штурму 30 лістапада яны практычна не сутыкнуліся з супрацівам урадавых войскаў. Імклівы і нечаканы наступ зьбянтэжыў прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і выклікаў сумневы наконт гатоўнасьці ягоных узброеных сіл.
Гэта адбылося ў той час, калі хаўрусьнікі Асада, у тым ліку Расея і Іран, былі занятыя сваімі канфліктамі.